• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 6 з 7

Фота «МУС Прыднястроўя».

27.04.2022 / 00:18

Румынскія і ўкраінскія войскі хутка вызваляць Прыднястроўе? Расказваем, што вядома

За апошнія некалькі дзён істотна абвастрылася сітуацыя вакол Прыднястроўя. Адбылося некалькі незразумелых інцыдэнтаў у Ціраспалі на фоне чарговых заяў расійскага боку пра неабходнасць прасекчы сухапутны калідор да Прыднястроўя праз Украіну. У той жа час расійскія рэсурсы пішуць пра намер Румыніі і Украіны разам вырашыць праблему Прыднястроўя. Што ж адбываецца?

Будынак дзяржбяспекі Прыднястроўя. У выніку атакі на яго выбітыя шыбы. Фота AP.

Што такое Прыднястроўе?

Прыднястроўе — падкантрольны Расіі анклаў на тэрыторыі Малдовы. На пачатку 1990-х Кішынёў не здолеў увесці тут сваю ўладу, бо ў Прыднястроўі стаяла магутная расійская 14-я армія, істотна мацнейшая за малдаўскую міліцыю.

Але незалежнасць Прыднястроўя не прызнана фактычна нікім. Паводле Малдовы, рэспубліка ўваходзіць у яе склад як Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе. 

Гэтая спрэчная тэрыторыя мае пераважна славянскае насельніцтва (малдаван там толькі каля траціны). 

Непрызнаная рэспубліка ўтварылася на гэтай тэрыторыі па выніках Прыднястроўскага канфлікту ў 1991—1992 гадах. Прычынай канфлікту была незадаволенасць славянскага насельніцтва рэгіёна незалежнасцю Малдовы і дзяржаўнасцю румынскай мовы. 

Пасля былі перамовы аб статусе Прыднястроўя, якое дэ-факта знаходзіцца пад поўным і татальным кантролем расійскіх спецслужб і сілавікоў. 

На тэрыторыі непрызнанай рэспублікі знаходзіцца так званы «міратворчы кантынгент Узброеных Сіл Расіі», створаны ў 1995 годзе на базе 14-й арміі, якая ваявала супраць Малдовы. У адпаведнасці з рашэннем Стамбульскай нарады АБСЕ 1999 года Расія абавязалася вывесці зброю і ўвесь асабовы склад з тэрыторыі Прыднястроўя да канца 2002 года, але так і не выканала свайго абяцання.

Канфлікт у Прыднястроўі быў цалкам замарожаны. Непрызнаная тэрыторыя спакойна жыла сваім жабрацкім жыццём з сярэднім заробкам 343 даляры. Жыхары Малдовы і Прыднястроўя спакойна ездзілі адзін да аднаго ў госці, многія прыднястроўцы маюць малдаўскія пашпарты і нават бяруць удзел у малдаўскіх выбарах. Малдова нават вакцынавала жыхароў Прыднястроўя заходнімі вакцынамі ад кавіду — поўны кантраст у параўнанні з адносінамі Украіны і так званых данбаскіх «рэспублік». 

Як абвастралася сітуацыя?

Украінцы даўно ўспрымалі Прыднястроўе як варожае дзяржаўнае ўтварэнне. Яны асцерагаліся, што расійскія «міратворцы» могуць узяць удзел у агрэсіі супраць Украіны, а мэтай Расіі можа быць спроба прасекчы сухапутны калідор з Расіі да Прыднястроўя праз Украіну.

На картах расійскага ўварвання, паказаных на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, адна са стрэлак ішла праз Адэсу на Прыднястроўе.

22 красавіка выконваючы абавязкі камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі Расіі Рустам Мінекаеў заявіў, што расійскія войскі бачаць задачай другога этапу вайны ва Украіне ўсталяванне поўнага кантролю над Данбасам, Паўднёвай Украінай, забеспячэнне сухапутнага калідора ў акупаваны Крым і выхад да малдаўскіх межаў.

Па словах генерала, кантроль над поўднем Украіны дазволіў бы арміі «ўздзейнічаць на жыццёва важныя аб'екты ўкраінскай эканомікі».

Акрамя таго, заявіў генерал, кантроль над поўднем Украіны дазволіў бы атрымаць «яшчэ адзін выхад» да Прыднястроўя, якое мяжуе з Адэскай вобласцю Украіны. Паводле яго слоў, там «адзначаюцца факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва». 

Што меў на ўвазе расійскі генерал — да канца незразумела. Прыднястроўе больш за 30 гадоў кантралюецца расіянамі, і раптам там «прыгнятаюць рускамоўнае насельніцтва».

25 красавіка ў будынку «Міністэрства дзяржбяспекі Прыднястроўя» адбылося некалькі выбухаў.

Фота тг-канал «Приднестровец».

«Выбітыя вокны на верхніх паверхах. З памяшканняў валіць дым. Прылеглая тэрыторыя ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі. На месцы следча-аператыўная група, сапёры, пажарныя, дактары хуткай дапамогі і спецыялісты іншых экстраных службаў. Па папярэдніх даных выстралы былі зроблены з РПГ. Пацярпелых няма», — гаварылася ў паведамленні прыднястроўскага МУС.

А ўжо 26 красавіка ў Прыднястроўі ўзарвалі вышкі, якія транслявалі Радыё Расіі. Пра гэта паведамілі ў «Міністэрстве ўнутраных спраў» непрызнанай рэспублікі. Паводле сілавікоў, прагрымелі два выбухі — першы ў 6:40, другі ў 7:05 раніцы, на месца выехалі сапёры.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду 26 красавіка склікала экстранае пасяджэнне Рады бяспекі. 

На ўездзе ў гарады Прыднястроўя пачалі ставіць блокпасты.

Сілавікі будуць надглядаць аўтатранспарт.

Сілавыя структуры рэгіёна пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. Дзяржадміністрацыі даручана аказваць садзейнічанне праваахоўнікам, паведамляе сайт кіраўніка Прыднястроўя Краснасельскага.

Што гавораць розныя бакі?

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду асудзіла любыя спробы паставіць пад пагрозу мір у Малдове.

«Наш аналіз кажа пра тое, што ёсць напружанасць паміж рознымі сіламі ўнутры Прыднястроўя, зацікаўленымі ў дэстабілізацыі сітуацыі. Гэта робіць рэгіён уразлівым і стварае рызыкі для Малдовы. Асуджаем любыя правакацыі і спробы ўцягнуць Малдову ў дзеянні, якія могуць паставіць пад пагрозу мір у краіне. Кішынёў па-ранейшаму настойвае на мірным вырашэнні прыднястроўскага канфлікту», — заявіла прэзідэнт Малдовы.

Мая Санду. Фота прэс-службы малдаўскага прэзідэнта.

Санду таксама паведаміла пра выбухі на аэрадроме ў Ціраспалі, пра што раней не паведамлялі прыднястроўскія ўлады.

У Крамлі ўважліва сочаць за сітуацыяй у Прыднястроўі, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Пяскоў.

Ён адзначыў, што «Пуцін пакуль не плануе кантактаў з Прэзідэнтам Малдовы», і дадаў, што сітуацыя ў рэгіёне выклікае занепакоенасць:

«Адзінае, што магу сказаць, мы вельмі ўважліва сочым за тым, як развіваецца сітуацыя ў Прыднястроўі. Безумоўна, адтуль паступаюць навіны, якія выклікаюць занепакоенасць».

Дэпутат Дзярждумы Арцём Тураў пракаментаваў абвастрэнне сітуацыі ў Прыднястроўі. Паводле яго слоў, заходнія спецслужбы на працягу апошняга года вельмі актыўна працавалі па тэрыторыі Прыднястроўя. Разведка гэта неаднаразова фіксавала.

«Выбухі ў Прыднястроўі з'яўляюцца правакацыяй для ўцягвання Расіі ў далейшыя баявыя дзеянні», — лічыць старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Калашнікаў.

Калашнікаў лічыць, што «правакацыя» магла быць ажыццёўленая «групай нацыяналістаў, што дзейнічае па ўказанні зацікаўленых асоб, а такіх сёння дастаткова шмат сярод краін Захаду».

Расія хацела б пазбегнуць сцэнара, пры якім Маскве прыйдзецца ўмяшацца ў канфлікт у Прыднястроўі, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Рудэнка.

Пры гэтым, па словах чыноўніка, «сітуацыя ў Прыднястроўі выклікае трывогу» і, па яго думку, «за сітуацыяй у Прыднястроўі стаяць сілы, якія не зацікаўлены ў стабільнасці і хочуць стварыць яшчэ адзін ачаг напружанасці».

Расійскія СМІ пачалі распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, дыверсанты, якія стралялі ў Ціраспалі, нібыта прыбылі з тэрыторыі Украіны.

Заявы Расіі аб намеры выйсці да Прыднястроўя праз Украіну расцэньваюць як пачатак актывізацыі наступу на поўдні Украіны. Гэта сказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што Расія спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі і намякае Малдове, каб чакала «гасцей».

«Дрэнная навіна: калі Украіна не выстаіць, заўтра вораг будзе каля брамы Кішынёва. Добрая навіна ў тым, што Украіна забяспечыць стратэгічную бяспеку ў рэгіёне. Зрэшты, мы павінны працаваць як адна каманда», — піша Падаляк у твітары.

Кіраўнік Прыднястроўя Вадзім Краснасельскі заявіў, што сляды нападаў на аб'екты ў Прыднястроўі вядуць ва Украіну.

Кіраўнік Прыднястроўя Краснасельскі.

«Як паказалі першыя высновы правядзення неадкладных аператыўна-следчых мерапрыемстваў, сляды гэтых нападаў вядуць ва Украіну. Пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне Прыднястроўе выконвала нейтралітэт і адкрыта пра гэта заяўляла — што мы не агрэсары, што Прыднястроўе не планавала і не плануе напад на нашых суседзяў», — заявіў Краснасельскі.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны сцвярджае, што Расія рыхтуе ракетны ўдар па Прыднястроўі з ахвярамі сярод мірнага насельніцтва.

Так у ГУР Украіны пракаментавалі СМС-паведамленні, якія атрымліваюць ад імя нібыта Узброеных сіл Украіны жыхары Прыднястроўя. У іх змяшчаецца папярэджанне аб «ракетным і артылерыйскім» ўдары па тэрыторыі Прыднястроўя.

Фота «МУС Прыднястроўя».

Украінская разведка сцвярджае, што Украіна не мае ніякага дачынення да гэтай і падобных правакацый.

Генштаб Узброеных сіл Украіны сцвярджае, што аператыўная група расійскіх войскаў у Прыднястроўі прыведзена ў поўную баявую гатоўнасць.

Дык каму ж патрэбная эскалацыя?

Цалкам імаверна, што 25—26 красавіка ў Прыднястроўі адбылася банальная правакацыя расійскіх спецслужбаў, каб справакаваць там мабілізацыю і апраўдаць напад на Украіну. На фоне няўдач расійскай арміі ва Украіне адкрыццё другога фронта супраць Украіны ўскладніла б сітуацыю для Адэсы. Але такое рашэнне на першы погляд выглядае дзіўным, бо прыднястроўскія сілы і расійскія «міратворцы» — слабая, не самая падрыхтаваная і малалікая сіла для нападзення на Украіну. Невядома, ці ёсць у Расіі асэнсаваная сістэмная стратэгія вядзення вайны ў рэгіёне. Калі Расія і праўда хоча на трэцім месяцы вайны задзейнічаць прыднястроўскі кірунак для захопу Адэсы, гэта выглядае як праява слабасці, а не сілы, як прыкмета крытычнага дэфіцыту людскіх рэсурсаў.

З другога боку, Расія ўжо панесла вялікія страты на ўкраінскай вайне, а сваіх мэтаў усё яшчэ не дасягнула, і тут ужо кожная тысяча байцоў не лішняя.

Альбо, калі стала зразумела, што Расія не можа выйграць вайну, Расія імкнецца ўцягнуць НАТА (а канкрэтна Румынію, цесна звязаную з Малдовай) ў гэтую вайну, каб пройгрыш быў не толькі ад Украіны, але і ад глабальнага ворага, НАТА, каб было не так крыўдна.

Яшчэ адна магчымая версія, чаго ж дабіваецца Расія — не захапіць Адэсу (складаная задача), а прынамсі сарваць экспарт збожжавых праз Дунай і румынскія парты. 

У сваю чаргу, былы супрацоўнік расійскіх спецслужб Ігар Гіркін-Стралкоў, які развязаў вайну на Данбасе, сцвярджае, што ўкраінская і румынскія арміі рыхтуюцца да зачысткі Прыднястроўя і захопу складоў з боепрыпасамі. Маўляў, Румынія актыўна рыхтуецца да вайны і перакідвае сваіх афіцэраў у Малдову.

«У Прыднястроўскай арміі шанцаў пратрымацца які-небудзь доўгі час без падтрымкі звонку ў выпадку атакі з двух бакоў зусім няма. А дапамагчы Прыднястроўю чым-небудзь, акрамя, быць можа, нейкай колькасці ракетных пускаў па аб'ектах інфраструктуры, расійская армія цяпер не ў стане», — кажа Стралкоў.

І што там ёсць у гэтым Прыднястроўі?

Гэта вялікае пытанне. Яны даволі доўгі час не пускалі ніякіх міжнародных арганізацый, нават АБСЕ, на сваю тэрыторыю. Таму фактычна зразумець, што там адбываецца, можна хіба што з аналітычных работ тых, хто туды ездзіў прыватным чынам.

Кажуць, што мабілізацыйны патэнцыял так званага Прыднястроўя можа быць да 20 тысяч чалавек. Але ці сапраўды ён такі ёсць — вялікае пытанне. Задэклараваныя іх войскі — на ўзроўні васьмі тысяч, плюс сілы міліцыі, а таксама паўтаратысячны расійскі кантынгент.

Таму, як насамрэч выглядае баяздольная сіла ў цэлым, дакладна невядома. 

Затое ў Прыднястроўі яшчэ з часоў Савецкага Саюза захоўваецца вялікі запас боепрыпасаў. Частка з іх нібыта ляжаць у стане кансервацыі. Але колькі там у рэальнасці распрададзена, а колькі з’яўляецца небаяздольным ламаччам — невядома. Склады боепрыпасаў размешчаныя даволі блізка да мяжы з Украінай. І там ёсць таксама зенітна-ракетныя комплексы, танкі, бронетранспарцёры, кулямёты.

Баяздольнасць расійскага кантынгенту ў Прыднястроўі аналітыкі таксама ацэньваюць скептычна. Гэта армія савецкага ўзору са старой зброяй, якая наўрад ці зможа захапіць Адэсу. Адэса добра абаронена, там ёсць рэгулярныя войскі, марпехі, нацгвардыя, флот. 

Калі з Прыднястроўя ўсё ж пачнецца наступ на Украіну, што будзе рабіць Малдова? Наўрад ці яна будзе весці баявыя дзеянні з Прыднястроўем і ўмешвацца. Малдова не самая моцная армія Еўропы, скажам так. І, здаецца, усімі сіламі імкнецца пераседзець буру ў ціхім месцы.

Клас
72
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
5

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
На Слуцкі цукроварафінадны завод прызначылі маладога дырэктара
У Польшчы збіраюцца судзіць мясцовага дзівака, які пырснуў беларусу ў твар з пярцовага балончыка
У Беларусі закрылі адну з дзвюх літоўскіх школ 1
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту «Свабоды» Андрэю Кузнечыку
«У рамках адпрацоўкі раёны лезуць не туды!» BYPOL апублікаваў злівы перамоў эканамічнай міліцыі 3
Сукамернік Ігара Банцара: У яго 18 адміністрацыйных артыкулаў
У Беларусі 17 новых палітвязняў
Усяго патроху
Каляндар дачніка: пра што варта не забыцца ў агародзе ў жніўні
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Скандынавы — самыя шчаслівыя народы свету. Вось некалькі сакрэтаў, як ім гэта ўдаецца 1
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 9
Ноччу можна будзе назіраць да 100 метэораў на гадзіну 2
На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона 4
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА 6
Спорт
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Здарэнні
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У ерэванскім гандлёвым цэнтры прагрымеў моцны выбух
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Слоніме падчас свята горада разбіўся аэраплан. Экіпаж загінуў 
Абноўлена
У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
У Магілёве ў гаражы загінуў падлетак, другі — шпіталізаваны
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года
У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё
Фінская OLVI паведамляе пра планы прадаць «Лідскае піва» на працягу года
Меркаванні
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 1
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам
У Егіпце больш за 40 чалавек загінулі падчас пажару ў копцкай царкве
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Прэзідэнт Латвіі: Варта ануляваць дазволы на жыхарства і візы тым, хто настроены па-пракрамлёўску 3
Мінабароны Эстоніі: Нам спатрэбяцца яшчэ HIMARS і беспілотнікі для стрымлівання Расіі
Галоўнае
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года
Расійскія каналы: УСУ ўдарылі па штабе «Вагнера» ў Папаснай, фота якога «засвяціў» ваенкар
Як прапагандысты самі ствараюць «СМІ», якія цытуюць
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Па вуліцах Маладзечна бегала парася
Галоўчанка чуе сігналы 4
Усяго патроху
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 8
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 1
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм» 1
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА 2
Апытанка
Самае чытанае
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 8
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 24
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 5
Гарачыя тэмы
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 13
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 21
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Ці будуць адкрываць крамы лукашэнкаўскага мерча па ўсёй краіне? Адказ вас здзівіць 11
Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая? 8
Актывістка вырабіла бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі рэпрэсаваных жанчын 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх