Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў таксама паведаміў пра чатыры выбухі. Ён расказаў, што аператыўныя службы разбіраюцца ў крыніцы гуку.
Таксама расійскія СМІ паведамілі пра выбухі, або «хлапкі» ў Варонежы. «Былі два хлапкі ў раёне мікрараёна Шылава», — расказаў прадстаўнік ратавальнікаў. Таксама паведамляецца, што там быў збіты беспілотнік. Мікрараён Шылава знаходзіцца за 200 км ад мяжы з Украінай.
Пра выбухі паведамілі і ў Курску.





