Фота: andrey.pekurov / Instagram

Андрэй Пекураў цяпер знаходзіцца ў базавым лагеры Эверэста на вышыні 5364 метры, дзе рыхтуецца скарыць самую высокую кропку свету. Да гэтай падзеі ў кампаніі запушчаны незвычайны праект — Еva Galáctica, паведамляе marketing.bу.

— Кожны можа пакінуць у EVACLINIC ці на спецыяльным сайце свае мары, а Андрэй Пекураў даставіць іх на найвышэйшую кропку планеты!

І адтуль прашэпча самому Сусвету, каб усе яны спраўдзіліся! І гэта яшчэ не ўсё! Скараць гару Андрэй Пекураў будзе з вельмі важным і вельмі каштоўным грузам ад банка донарскіх палавых клетак. На вяршыню Эверэста Андрэй падыме д'юар (спецыяльны посуд), у якім у вадкім азоце пры тэмпературы мінус 196 С захоўваюцца крыакансерваваныя яйцаклеткі і зародкі, — распавялі ў EVACLINIC.

Навошта гэта робіцца, не паведамляецца, але гаворыцца, што крыякансерваваных рэпрадуктыўных клетак, з якіх могуць нарадзіцца дзеці, на Эверэсце яшчэ не было.

Старт фінальнага штурму вяршыні запланаваны на 18 траўня 2022 года.

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру