«Белгародская, Варонежская, Курская вобласці цяпер таксама пачынаюць актыўна вывучаць такое паняцце, як «дэмілітарызацыя». У гэтых расійскіх абласцях перыядычна гараць буйныя паліўныя базы, якія забяспечваюць палівам бронетэхніку арміі РФ, і выбухаюць склады боепрыпасаў. Па розных прычынах.

І робяць гэта ўсё больш актыўна і больш упэўнена. Як гэта растлумачыць? Вельмі проста.

Калі вы (рускія) вырашылі масава атакаваць іншую краіну, масава забіваць там усіх спрэс, масава расціскаць танкамі мірных людзей, а для забеспячэння забойстваў карыстаецеся складамі ў сваіх абласцях, то рана ці позна даўгі прыйдзецца вяртаць.

Пры такой інтэнсіўнасці і аб'ёме расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну адседзецца не атрымаецца. І таму раззбраенне белгародска-варонежскіх складаў «забойцаў» — абсалютна натуральны, прыродны працэс. Карма — штука жорсткая.

І зноў жа паўтару: прычыны разбурэння ваеннай інфраструктуры прыгранічных абласцей могуць быць зусім рознымі. Ажно да … божага ўмяшання ў справы грэшнікаў, якія ў Вялікі тыдзень масава забівалі людзей ва ўкраінскім Марыупалі».

Нагадаем, што сёння ўначы і некалькі днямі раней адбылося некалькі выбухаў і пажараў на складах і нафтабазах у Варонежскай, Белгарадскай і Курскай абласцях.

Клас
64
Панылы сорам
Ха-ха
10
Ого
Сумна
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру