Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 3 з 5
28.04.2022 / 15:59
Бел / Łac / Рус

Беларус за месяц запусціў квізы ў трох гарадах і зарабляе на гэтым. Як так?

Мінчук Станіслаў Навацкі без малога дзесяць гадоў займаўся вядзеннем і арганізацыяй урачыстасцяў, на чым нядрэнна зарабляў. Прынамсі, так было да 24 лютага, пакуль у дзень пачатку вайны ва Украіне яго не затрымалі і не прысудзілі 14 сутак. Ужо на наступны дзень пасля вызвалення Станіслаў разам з жонкай паляцеў у Тбілісі, дзе стаў арганізатарам квізаў. Малады чалавек распавёў «Нашай Ніве», як за кароткі перыяд яму ўдалося распаўсюдзіць свой бізнэс на дзве краіны і тры гарады.

Фота тут і далей: асабісты архіў

Фота тут і далей: асабісты архіў

Быў вядоўцам у Ціханоўскай

Стас кажа, што яны з жонкай Юляй задумваліся аб пераездзе з Беларусі ў Польшчу, але планавалі зрабіць гэта бліжэй да сярэдзіны восені. Аднак раптоўны арышт фарсіраваў падзеі.

«Я, як і многія беларусы, хадзіў на акцыі ў 2020 годзе, акрамя гэтага, працаваў вядучым у Святланы Ціханоўскай на некалькіх рэгіянальных мітынгах, таму на падсвядомым узроўні разумеў, што рана ці позна да мяне могуць прыйсці. Але «званочкаў» не было, таму мы рыхтаваліся да пераезду няспешна. Планавалі выехаць недзе ў кастрычніку», — кажа ён.

Мужчыну затрымалі 24 лютага. Каля пяці гадзін вечара да яго дадому прыйшлі чатыры супрацоўнікі АМАП, даставілі яго ў РУУС, дзе, згодна з пратаколам, ён «размахваў рукамі і парушаў грамадскі парадак». За гэта маладога чалавека асудзілі на 14 сутак.

«Нейкіх выразных тлумачэнняў, чаму мяне затрымалі, не было. З таго, што мне паказвалі супрацоўнікі пасля затрымання, — гэта былі фота БЧБ-сцяга на аватарцы ў каруселі Тэлеграм. Самае цікавае, што пра існаванне гэтай самай каруселі я даведаўся менавіта ад іх. Я працаваў вядоўцам, праз гэта мой акаўнт заўсёды быў адкрытым. Вынікае, што людзі, ведаючыя пра існаванне каруселі на аватарцы, у любы момант маглі ўбачыць гэтую карцінку».

Падчас арышту жонка знайшла пакупнікоў на дом і машыну

Станіслаў пасля суда патэлефанаваў жонцы і папрасіў яе перакласці ўсе дакументы на польскую мову. Пакуль малады чалавек адбываў пакаранне, Юля знайшла пакупнікоў на дом і аўтамабіль.

«На маю просьбу заняцца перакладам дакументаў жонка адказала: «Усё ведаю», і я зразумеў, што яна ведае, што трэба рабіць. 10 сакавіка я выйшаў на волю, а раніцай 11-га мы аформілі здзелку па продажы і ў гэты ж дзень паляцелі з Мінска ў Тбілісі», — згадвае наш суразмоўца. 

Хутка зразумеў, што хопіць праядаць дом, трэба нешта рабіць

На момант адлёту Юлі і Стаса з Беларусі ў Тбілісі ўжо назіраліся праблемы з пошукам жылля, але гэтае пытанне ў іх было вырашанае загадзя, дзякуючы сябрам. 

«Яны прыляцелі сюды на пачатку сакавіка, таму мы засяліліся да іх і дагэтуль працягваем жыць разам. Першыя тыдні два я знаходзіўся ў прастрацыі і ў прамым сэнсе ад'ядаўся, але хутка зразумеў, што хопіць праядаць дом, трэба нешта рабіць», — кажа Стас.

Варыянтаў было не шмат, паколькі ўся праца мужчыны заўсёды была звязаная з вядзеннем мерапрыемстваў альбо іх арганізацыяй.

«Ісці працаваць у таксі, вядома ж, не хацелася, ды і не прыйшлося. Мне патэлефанаваў прыяцель з Батумі, які сказаў, што тут вельмі шмат рускамоўных, але мала івэнтаў, трэба нешта рабіць сваё: «Ты вёў квіз, раскажы мне, што там і як». І вось я яму гэта распавядаю і разумею, што калі ён запускае гэта ў Батумі, то і я магу гэта зрабіць у Тбілісі. Так усё і пачалося».

У Грузіі хапае розных чатаў для ўзаемадапамогі і кансультацый для беларусаў, але рэклама там платная. А заробкі з падобных мерапрыемстваў, дзеліцца суразмоўца, не такія ўжо вялікія — была рызыка, што на рэкламу сыдзе ўвесь прыбытак. Таму збольшага ён проста «спаміў» па чатах, каб знайсці жадаючых паўдзельнічаць. Але цалкам абысціся без выдаткаў на рэкламу ўсё адно не атрымалася. На прамоцыю першай гульні Стас патраціў 30 даляраў, на наступныя — па 10-15. 

Пасля паспяховага правядзення гульняў мужчына задумаўся над тым, што не варта абмяжоўвацца толькі кліентамі з Беларусі.

«Цяпер у Грузію таксама прыехала шмат адэкватных расіян, якія з'ехалі ад усяго гэтага пекла. Пачаў рабіць тое ж самае ў групах для расіян, у выніку мы рассунулі гульні з аднаго на два дні, каб можна было ахапіць больш людзей».

«Вау-шоу» (расшыфроўваецца як «Викторина азартных умников») — так беларус назваў свае квізы. Раўнды ў гульнях абсалютна розныя па тэматыцы.

Са словаў Стаса, яго мерапрыемствы карыстаюцца папулярнасцю. Прайшло крыху больш за месяц ад запуску першай гульні — і вось некаторыя поспехі: за тыдзень квізы прыносяць каля 250-300 даляраў прыбытку.

Такі поспех Стас тлумачыць тым, што падобны фармат людзям цікавы, а ніша была даволі свабодная, праз гэта яму і ўдалося трапіць у плынь.

«Акрамя таго, той хлопец, што званіў мне і прасіў падзяліцца досведам, таксама запусціў квіз у Батумі. Ен зрабіў гэта на тыдзень пазней за мяне, з маімі ж пытаннямі. Атрымалася нешта накшталт франшызы, якая ўжо выйшла за межы Грузіі. На 28 красавіка ў нас запланаваная першая гульня ў Вільні.

Калі квізы будуць паспяхова працаваць у трох гарадах, то яны змогуць прыносіць мне па паўтары тысячы даляраў прыбытку штомесяц, а гэта больш, чым годная зарплата па грузінскіх мерках», — адзначае Стас.

Тым не менш, нягледзячы на даволі паспяховы старт у Грузіі, заставацца ў гэтай краіне надоўга Станіслаў і яго жонка не збіраюцца. Ужо ў маі яны плануюць паляцець у Польшчу, дзе таксама жадаюць працягнуць будаваць кар'еры ў забаўляльнай галіне, толькі ўжо ў анлайн-фармаце.

Чытайце таксама:

«Зарабляем 20—25 тысяч еўра за месяц». Як Іван Шыла адкрыў паспяховы бізнэс за мяжой

«У Мінску ў нас часта снедалі Знак і Калеснікава». Як беларус адкрыў кафэ ў Вільні

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях 1
Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 1
Лукашэнка забараніў звальняцца і з'язджаць / Медыцыну зробяць платнай: для каго / Рэакцыя на Азаронка. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 21 верасня
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях 1
Словы прэм'ера Польшчы пра ўзбраенне былі інтэрпрэтаваныя «найгоршым чынам» — Дуда 7
Супрацоўніца аэрапорта на Філіпінах скрала ў пасажыра грошы і праглынула іх
У Маладзечне нечага сталі мерці галубы. І ніхто не ведае прычыны 2
Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 1
Ва Украіне ўзаконілі пісанне назвы «Расія» з малой літары. Але не ва ўсіх выпадках 4
Усяго патроху
Беларуска расказала, што адбываецца ў Ерэване пасля капітуляцыі Нагорнага Карабаха
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 2
Збіраюць грошы на падтрымку сям'і мужчыны, які памёр пасля візіту да варшаўскага стаматолага 1
Прадпрымальніку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат 20 даляраў 4
Фота / Відэа
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 33
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  16
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 2
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 33
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Самае лайканае
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 36
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 56
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 8
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы
Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА 15
Найбольш рэакцый
«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 20
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Памерла Святлана Малышка 7
«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага 12
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 36
Гарачыя тэмы
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 8
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 56
«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака 34
Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы  18
Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля 14
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Сэдфішынг у сацсетках стаў аб'ектам увагі псіхолагаў 5
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх