Дакумент прыняты ў мэтах зніжэння рызыкі ўвозу на тэрыторыю краіны ўзбуджальнікаў небяспечных інфекцый і бактэрый.

Раней у Беларусі ўжо праводзілі эксперымент па абавязковай дэзінфекцыі транспартных сродкаў. З 1 ліпеня 2021 года па 1 сакавіка 2022-га ў пункце пропуску «Новая Гута» гэтай працэдуры падвяргаліся аўтобусы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі (з замежнага боку) — усяго больш за 60 тысяч транспартных сродкаў, паведамляе Zerkalo.io.

Дзяржаўная ветэрынарная служба да правядзення дэзінфекцыі адбірала і даследавала пробы, частка з якіх паказала станоўчы вынік на наяўнасць кішэчнай палачкі і залацістага стафілакока. Рабочая група, сабраная па выніках эксперыменту, прыняла рашэнне распаўсюдзіць атрыманы вопыт на ўсе пункты пропуску на межах Беларусі. Гэтае рашэнне зацверджанае ўказам №154.

У якасці арганізацыі, якая будзе аказваць паслугі па абавязковай дэзінфекцыі, прызначанае ТАА «БелГлабалГарант». Аплата будзе праводзіцца шляхам набыцця кантрольнай маркі ў Белдзяржстраху і ААТ «ААБ Беларусбанк» у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
60
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
29