Сёння ў судзе Горацкага раёна пачаўся суд над святаром і дэканам Магілёўскага дэканата Андрэем Кеўлічам. Суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў адправіць справу па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) «на дапрацоўку», паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, ксяндза затрымалі 18 красавіка адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках. Падставай для затрымання стаў рэпост з канала, прызнанага экстрэмісцкім.

На Кеўліча склалі пратакол і потым выпусцілі з мясцовага РАУСа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?