САУ Gepard. Фота Мінабароны Украіны
Пасля доўгіх ваганняў Германія хоча упершыню падтрымаць Украіну цяжкім узбраеннем у вайне супраць Расіі. Ламбрэхт абвясціла ў аўторак аб перадачы зенітных САУ і навучанні ўкраінскіх жаўнераў на тэрыторыі Нямеччыны.
Такім чынам, група Krauss-Maffei Wegmann атрымала зялёнае святло на продаж Gepard з былых запасаў Бундэсвера. Таксама гэтыя САУ могуць прымяняцца ў барацьбе з наземнымі цэлямі.
«Gepard — гэта менавіта тое, што цяпер трэба Украіне для абароны паветранай прасторы з зямлі», — сказала Ламбрэхт на базе ВПС ЗША ў Рамштайне, дзе каля 40 краін абмеркавалі дапамогу Украіне.
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін пасля сустрэчы заявіў, што Германіі перадасць Украіне 50 адзінак Gepard.
І ўсё было б добра, але неўзабаве стала вядома, што ўрад Швейцарыі наклаў вета на рээкспарт боепрыпасаў швейцарскай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых самых зенітных самаходных устаноўках Gepard. Пра гэта паведаміў швейцарскі тэлеканал SRF.
Швейцарыя спасылаецца на сваю палітыку нейтралітэту, якая забараняе ёй адпраўляць вайсковы рыштунак у зоны канфліктаў.
Цяпер Берлін вядзе перамовы з Бразіліяй, у якой таксама ёсць такія боепрыпасы. Але Бразілія такая краіна, якая таксама не надта хоча ўмешвацца ў расійска-ўкраінскую вайну, і з яе кіраўніцтвам у Пуціна неблагія дачыненні.





