Аб пераходзе Херсонскай вобласці на выкарыстанне расійскага рубля з 1 мая распавёў самаабвешчаны намеснік старшыні вайскова-грамадзянскай адміністрацыі рэгіёну Кірыл Страмавусаў. Ён удакладніў, што пераход адбудзецца літаральна праз некалькі дзён.

— З 1 мая мы пераходзім у рублёвую зону, — заявіў Страмавусаў.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у першыя чатыры месяцы будуць дзейнічаць умовы пераходнага перыяду.

Таксама ён заявіў, што вяртанне ў «нацыскую Украіну» немагчымае.

«Пытанне вяртання Херсонскай вобласці назад у нацысцкую Украіну выключанае. Гэта немагчыма. Херсонская вобласць будзе эканамічна развівацца. Кіеў больш не зможа навязваць нашаму краю сваю пачварную нацысцкую палітыку, накіраваную на знішчэнне людзей і іх самабытнасці».

Паводле яго слоў, цяпер галоўная задача — аднаўленне эканомікі рэгіёна, «рэферэндумаў ніякіх не плануецца».

Цікава, што калабарацыяніст Страмавусаў удзельнічаў у выбарах на пасаду мэра Херсона, але набраў усяго 1,76% галасоў. Па інфармацыі ўкраінскага партала Chesno.org, у 2020 годзе Страмавусава падазравалі ў працы на расійскія спецслужбы, але абвінавачвання так і не выставілі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
29