Фота Getty Images

Фота Getty Images

Індыі ў красавіку — верасні неабходна каля 2 млн т угнаенняў, з якіх 1,2 млн т плануецца атрымаць у Канадзе, а 880 тыс.т — у Ізраілі і Іарданіі. Пачатковыя запасы складалі каля 500 тыс. тон

Летась Індыя завезла з Беларусі каля 1,4 млн т і 600 тыс. т — з Расіі.

Індыя — у тройцы галоўных пакупнікоў беларускага калію. На долю Бразіліі, Кітая і Індыі прыпадае 46% яго экспарту, ці $1,13 мільярда (па статыстыцы за 2020 год).

З-за вайны Расіі супраць Украіны ўгнаенні ўжо падаражэлі з 280 даляраў за тону да 590 даляраў за тону ў сакавіку. У такую цану абыходзяцца ўгнаенні з Канады.

У год Індыі патрабуецца каля 4,2 млн т калійных угнаенняў. Урад краіны ўжо шукае дадатковыя крыніцы паставак, калі канфлікт працягнецца і санкцыі будуць захоўвацца больш доўгі час.

Reform.by нагадвае, што ў дачыненні да беларускіх вытворцаў і трэйдараў калійных угнаенняў дзейнічаюць санкцыі ЗША. Еўрасаюз не ўводзіў санкцый непасрэдна ў дачыненні да калійных угнаенняў, аднак Літва адмовілася ад транзіту калію ў порт Клайпеды. У выніку Беларусь адчувае складанасці з перавалкай угнаенняў. Дадатковыя санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і Расіі пасля пачатку вайны, таксама вельмі ўскладняюць перавозкі ўгнаенняў.

Таксама яшчэ ў сакавіку канадская Nutrien, якая з'яўляецца найбуйнейшым сусветным вытворцам калійных угнаенняў, абвясціла аб павелічэнні выпуску ў 2022 годзе амаль на мільён тон да 15 млн т.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0