Мяркуючы па апошніх публікацыях у сацсетках, Эдуард Г. быў затрыманы ў пачатку лета мінулага года, калі павінен быў здаваць выпускныя экзамены ў адной з ВНУ Віцебска. Аднак, аб яго затрыманні не паведамлялася ў СМІ.

Пра маладога чалавека нават некалькі разоў пісала «Беларусь Сегодня». Ён удзельнічаў у прафсаюзным жыцці ВНУ, валанцёрыў на «Славянскім базары», хадзіў хроснымі хадамі па Віцебску і нават атрымаў грамату на алімпіядзе па духоўна-маральнай культуры «Русь Святая, захоўвай веру праваслаўную».

Зараз жа яму выстаўленыя абвінавачванні ў вырабе і распаўсюдзе порна (частка 2 артыкула 343 КК), у вырабе і распаўсюдзе порна з удзелам непаўналетніх (частка 2 артыкула 343-1 КК), у вырабе і распаўсюдзе порна з удзелам малалетніх (частка 3 артыкула 343-1 КК), а таксама ў распусных дзеяннях, учыненых у дачыненні да малалетняга (частка 2 артыкула 168 КК) і сэксуальным гвалце ў дачыненні да малалетніх (частка 3 артыкула 167 КК).

Паводле самых суровых санкцый аднаго з гэтых артыкулаў прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Крымінальная справа разглядаецца судом Кастрычніцкага раёна Віцебска, пасяджэнні праходзяць у закрытым рэжыме.

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
32
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру