Вядома, што пад арыштам абвінавачаны знаходзіцца з 22 лютага 2022 года — тым жа днём яго і затрымалі. Напярэдадні, уначы з 21 на 22 лютага, пры дапамозе балончыка з фарбамі Павел пакінуў на сценах гарадскіх збудаванняў некалькі надпісаў.

На адным з аўтобусных прыпынкаў напісаў «Жыве Беларусь», на сцяне апорнага пункта міліцыі ў мікрараёне «Кавалёва» — абрэвіятуру «ACAB».

Звычайна гэтую абрэвіятуру ў якасці лозунгу выкарыстоўваюць заходнія дысідэнты, якія выступаюць супраць паліцыі. На балконе і фасадзе яшчэ аднаго будынка абвінавачаны напісаў нецэнзурную фразу. Якую дакладна — на судзе не ўдакладнялася.

Пасля здзяйснення злачынства Паўла знайшлі і арыштавалі праз некалькі гадзін. Да суда абвінавачанага ўтрымлівалі ў Брэсцкім СІЗА.

Вядома, што на судовым пасяджэнні мужчына цалкам прызнаў сваю віну.

27 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста хутка разглядзеў справу Паўла Фалькоўскага і прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», прысудзіўшы абвінавачанаму тры месяцы арышту.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2