Урад абвясціў пра эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у некаторых дзяржустановах аховы здароўя ў выхадныя і святы «звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі».
У выхадныя і святы шэраг медустаноў будзе аказваць платныя паслугі, якія адносяцца «да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі» (за выключэннем медыцынскіх паслуг дзецям, а таксама трансплантацыі органаў і тканак).
Што значыць, «звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі», дакладна не вядома.
Зацверджаны пералік устаноў, якія будуць удзельнічаць у правядзенні эксперыменту. У прыватнасці, у яго ўключаныя:
- Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі;
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі;
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»;
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава;
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»;
- Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Мінск;
- Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Гродна;
- Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца;
- Віцебская абласная клінічная бальніца;
- Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца.
Эксперымент пройдзе з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года. Потым Міністэрства аховы здароўя прааналізуе вынікі і прадставіць у Саўмін свае прапановы.





