«Доўгатэрміновыя мэты Лукашэнкі — легітымацыя свайго рэжыму і нармалізацыя адносін з Захадам. У найбліжэйшай перспектыве ключавая задача Мінска — спыніць увядзенне новых санкцый супраць рэжыму, а пажадана — адмяніць ужо ўведзеныя», — лічаць літоўскія разведчыкі.

Для дасягнення сваёй мэты, гаворыцца ў справаздачы, беларускі рэжым выкарыстоўвае розныя інструменты, у тым ліку пагрозлівую рыторыку, дыпламатычны і эканамічны ціск, прапаганду і дэзінфармацыю, прававыя інструменты і нелегальную міграцыю:

  • Імкнучыся запалохаць літоўскіх палітыкаў і грамадства, Лукашэнка як публічна, так і па неафіцыйных каналах пагражаў дабрабыту грамадзян Літвы і бяспецы літоўскіх тавараў, якія ідуць транзітам праз Беларусь. Былі пагрозы павелічэння патоку нелегальнай міграцыі, а таксама кантрабанды тытуню і наркотыкаў у Літву.
  • У адказ на рашэнне Літвы даць прытулак лідару беларускай апазіцыі Святлане Ціханоўскай Беларусь выслала з Мінска амаль усіх літоўскіх дыпламатаў.

  • Распаўсюджваючы прапаганду, беларускі рэжым імкнецца апраўдаць свае дзеянні, дыскрэдытаваць і выклікаць недавер да літоўскага ўрада і беларускай апазіцыі. Рэжым выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для дыскрэдытацыі суседніх краін ЕС за меркаваныя парушэнні правоў чалавека.

  • Беларускі рэжым сцвярджае, што ініцыяваў судовыя расследаванні супраць Літвы. Ён таксама выкарыстоўваў міжнародныя інструменты юрыдычнага супрацоўніцтва для пераследу выгнаных прадстаўнікоў апазіцыі.

  • Беларуская дзяржаўная кампанія «Белнафтахім» прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў праз Клайпедскі марскі порт у 2021 годзе. Верагодна, што Лукашэнка імкнуўся пакараць Літву і такім чынам прадэманстраваць сваю падтрымку Крамлю, які быў зацікаўлены ў накіраванні беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія парты і ўжо некаторы час узнімаў гэтае пытанне на двухбаковых сустрэчах.

  • Лукашэнка заахвочваў нелегальную міграцыю праз Беларусь, публічна заяўляючы, што Беларусь не спыніць міграцыю ў ЕЗ. Да арганізацыі і садзейнічання нелегальнай міграцыі былі прыцягнутыя беларускія ўстановы і прыватныя турыстычныя агенцтвы, а таксама кантрабандысты ці нават простыя беларускія грамадзяне, якія аказвалі транспартныя паслугі па праездзе да мяжы. Добрая даступнасць у паветры зрабіла Беларусь лёгка даступнай для іракцаў і грамадзян іншых краін Блізкага Усходу. Беларускія памежнікі сталі выканаўцамі рашэнняў рэжыму: замест аховы дзяржмяжы яны садзейнічалі незаконнаму яе перасячэнню.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру