Фота: pixabay.com

Добрыя сняданкі

Базавае правіла амаль кожнай францужанкі — паўнавартасны сняданак. Дыетолагі нездарма паўтараюць, што гэта самы галоўны прыём ежы за дзень. Францужанкі гэта добра ведаюць, і таму з раніцы цягнуцца да ежы (вядома, у разумных межах).

Сняданак паскарае наш метабалізм, дае сілы і энергію дзейнічаць. Акрамя таго, мы пазбягаем сітуацый, калі мы спажываем усе калорыі ўвечары ці проста пазней на працягу дня. Такім чынам, мы прадухіляем назапашванне тлушчу, у тым ліку на жываце, тлумачыць onet.pl.

Рэгулярнае харчаванне

Францужанкі вельмі скрупулёзна прытрымліваюцца распарадку дня і дакладна ведаюць, калі ім трэба снедаць, абедаць і вячэраць, а таксама дазваляюць сабе да трох перакусаў карыснымі для здароўя прадуктамі. Францужанкі імкнуцца не прапускаць ні аднаго прыёму ежы, дзякуючы чаму іх абмен рэчываў выдатна рэгулюецца. Арганізм атрымлівае зарад энергіі ў адзін і той жа час, таму не баіцца, што скончацца сілы, і не «адкладвае» калорыі на потым.

Жанчыны ў Францыі клапоцяцца не толькі аб рэгулярнасці, але і аб знешнім выглядзе ежы. Яны стараюцца, каб кожная страва была прыгожа прадстаўлена. Гэта свята для іх пачуццяў, таксама добра пададзеныя стравы павінны прадухіліць іх ад празмернага і «неэлегантнага» спажывання ежы.

Павольны прыём ежы

Францужанкі звяртаюць увагу на тэмп, з якім яны ядуць сваю ежу. Жанчыны там ніколі не робяць гэтага на бягу, наадварот, яны атрымліваюць асалоду ад кожнага кавалачка. Сярэдняя францужанка звычайна з'ядае сваю страву на працягу 15-20 хвілін, акрамя гэтага, яна не стане глядзець тэлевізар падчас ежы, чытаць кнігі ці праглядаць інтэрнэт. Дзякуючы таму, што францужанкі засяроджваюцца толькі на перажоўванні ежы, яны хутчэй адчуваюць сытасць і не цягнуцца да большай колькасці ежы.

Разумныя порцыі

Талерка францужанкі ніколі не будзе поўная да краёў. Мясцовыя жанчыны клапоцяцца аб тым, каб есці толькі тое, што ім варта есці і чаго яны сапраўды хочуць. Яны лепей пакінуць стол крыху галодныя, чым з пачуццём празмернай сытасці.

Акрамя таго, францужанкі мяркуюць, што есці можна ўсё, але ў разумных колькасцях. Яны часта цягнуцца да каларыйных далікатэсаў, такіх як блакітны сыр або паштэты, але імкнуцца не дапускаць гэтага занадта часта. Калі яны і аддаюцца дробным грахам, то потым францужанкі неадкладна вяртаюцца да свайго здаровага паўсядзённага жыцця.

Гэта не ўсе правілы, якіх прытрымліваюцца жанчыны ў Францыі. Паглядзіце, што яшчэ дапамагае ім трымаць фігуру ідэальнай:

  • здаровыя закускі заўсёды пад рукой (напрыклад, арэхі, сухафрукты, пітны ёгурт),
  • вялікая колькасць рыбы і морапрадуктаў у рацыёне,
  • разнастайнае меню,
  • шмат траў і спецый і мінімум солі ў харчаванні,
  • вялікая колькасць гародніны ў рацыёне,
  • калі і выкарыстоўваць алей ці масла, то толькі аліўкавы алей,
  • спажыванне хлеба добрай якасці ў невялікіх колькасцях.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Гэтае рэчыва называюць эліксірам маладосці. Як яго ўжываць?

Клас
36
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?