Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні
Фота 7 з 9

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

30.04.2022 / 21:19
Бел / Łac / Рус

Зяленскі — нуль? 

Усе апошнія гады расійскія прапагандысты, а следам за імі і лукашэнкаўцы паслядоўна дэманізавалі Украіну і яе кіраўніцтва. Маўляў, Украіна — пратэктарат, а Зяленскі — пешка. У выніку Расія і Лукашэнка апынуліся ў палоне ўласнай прапаганды. А Зяленскі тым часам пачынае дыктаваць свае ўмовы. І хто ведае, ці не за Зяленскім праз пару месяцаў ці год будзе вырашальнае слова пры вызначэнні лёсу Аляксандра Лукашэнкі, піша калумніст «Нашай Нівы». 

«Зяленскі — нуль». Лукашэнкаўская прапаганда

«Зяленскі — нуль». Лукашэнкаўская прапаганда

Расійская прапаганда пачала працаваць на раскол Украіны яшчэ ў 2004 годзе. Пуцін рабіў стаўку на перамогу Віктара Януковіча, але ўкраінскія выбарцы пракацілі пракрамлёўскага кандыдата і зрабілі прэзідэнтам Віктара Юшчанку. 

Юшчанка не здолеў бы стаць прэзідэнтам, калі б не масавыя пратэсты (другі тур выбараў спачатку быў сфальсіфікаваны на карысць Януковіча, але пасля масавых пратэстаў адбылося перагаласаванне). Расійская прапаганда тады пачала дэманізаваць Юшчанку і сцвярджаць, што Майдан быў штучна падстроены амерыканцамі, каб зрабіць украінскім прэзідэнтам празаходняга палітыка.

З новай сілай расійская прапаганда накінулася на Украіну ў канцы 2013 года, падчас Еўрамайдану. Па выніках Рэвалюцыі Годнасці прэзідэнт Януковіч збег з краіны разам з групай іншых агентаў уплыву Масквы, і расіяне абвінацілі новыя ўкраінскія ўлады ў нелегітымнасці і ў дзяржаўным перавароце.

Прапагандысты цалкам ігнаравалі той факт, што ва Украіне пасля Еўрамайдану працавала цалкам легітымная, абраная яшчэ ў часы Януковіча Вярхоўная Рада, а у канцы вясны на свабодных дэмакратычных выбарах быў абраны новы прэзідэнт. 

Тым не менш, прапагандысты то таўравалі новыя ўкраінскія ўлады словам «нацысты», то сцвярджалі, што краінай рэальна кіруюць не яны, а нацыяналісты / амерыканцы / глабалісты / яўрэі / рэпцілоіды. 

У 2019 годзе ва Украіне адбылася перазагрузка ўлады. Прэзідэнтам абралі Уладзіміра Зяленскага, рускамоўнага яўрэя без палітычнага досведу і без сувязі з радыкаламі. Зяленскі нязручная фігура для крамлёўскай прапаганды, яго ну ніяк пры ўсім жаданні не абвінаваціш у нацызме.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

І тут расійская прапаганда змяніла наратыў: так, Зяленскі не нацыст, але ж ён нічога не вырашае, ён пешка ў руках амерыканцаў / радыкалаў / сіяністаў. 

Расійская, а следам за ёй і лукашэнкаўская прапаганда малявала Зяленскага слабым, несамастойным палітыкам, а ўкраінскую дзяржаву — failed state з бардаком.

Магчыма, само расійскае кіраўніцтва і сам Лукашэнка паверылі ў сваю прапаганду, бо чакалі, што Украіна падзе ў першыя ж дні так званай «спецаперацыі». Нагадаем, што асабіста Пуцін у першыя ж дні вайны заклікаў украінскіх вайскоўцаў «браць уладу ў свае рукі».

Але аказалася, што з усімі сваімі праблемамі, недасканаласцямі, хваробамі росту ўкраінская дэмакратыя аказалася нашмат больш жывучай, чым «моцныя» аўтарытарныя рэжымы, за прыгожымі фасадамі якіх часта хаваецца трухня.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

А Зяленскі не проста аказаўся самастойным палітыкам унутры краіны, але даказаў сваю поўную самастойнасць у адносінах з Захадам. Калі Вашынгтон і Лондан хацелі, каб ён пакінуў Кіеў, і лічылі ўкраінскую справу безнадзейнай, Зяленскі застаўся. Калі Варшава лічыла вялікім поспехам, што Еўропа загаварыла адным голасам, Зяленскі адмовіўся прыняць прэзідэнта Германіі Штайнмаера, і дабіўся ад Германіі большага. За некалькі дзён Зяленскі ператварыўся ў сучаснага Чэрчыля, аднаго з самых уплывовых палітыкаў свету з рэкорднымі рэйтынгамі ўнутры Украіны. 

Зяленскі сам па сабе прыйшоў да ўлады з рэкордным для украінскага палітыка ўзроўнем падтрымкі (73% у другім туры выбараў), ён мае цалкам лаяльны для сябе парламент, што ва ўмовах парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі дае яму велізарныя паўнамоцтвы і незалежнасць ад розных палітычна-алігархічных груповак унутры краіны. 

Уладзімір Зяленскі і прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Уладзімір Зяленскі і прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Паводле сацыялагічных апытанняў, Зяленскага падтрымлівае 93% украінцаў — небывалыя лічбы для дэмакратычнай краіны, якія Лукашэнку з ягоным стабільна 30-працэнтным рэйтынгам і не сніліся. 

Нават калі Зяленскі перад сваім прэзідэнцтвам і быў камусьці штосьці вінны, альбо залежаў ад нейкіх украінскіх алігархічных груп, то цяперашняя вайна і беспрэцэдэнтная падтрымка ўсё абнуліла. У дэмакратычным грамадстве палітык, які мае такі ўзровень падтрымкі, можа абапірацца ў сваіх дзеяннях выключна на народ. 

Але інертная расійская прапаганда ўпарта працягвае маляваць Зяленскага марыянеткай, нікчэмным і несамастойным палітыкам, які цалкам кіруецца з Вашынгтона. 

Прайграваць амерыканцам не так крыўдна, як прайграваць Украіне — мала таго што Маларосіі, дык яшчэ і failed state. 

Сярэднестатыстычны расіянін гадамі жыў з міфамі пра анархію і неэфектыўную дзяржаву ва Украіне, у гэтыя міфы паверыў, а цяпер, калі сутыкнуўся з нечаканай для сябе рэальнасцю, шукае апраўданняў таму, што ўсё зусім не так, уключаецца механізм псіхалагічнай абароны. Уяўленне пра Зяленскага як пра марыянетку Захаду — адна з галоўных формаў такой псіхалагічнай абароны. 

Але не толькі гэта прычынай. Расіяне яшчэ і экстрапалююць уласную мадэль адносін з сатэлітамі і залежнымі тэрыторыямі кшталту Беларусі ці Прыднястроўя на адносіны Украіны і Захаду.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Яны думаюць, што калі ў Крамлі да постацяў кшталту Лукашэнкі, Пушыліна ці Бжаніі ставяцца як да кліентаў, то аналагічна, у феадальным стылі, ставяцца да сваіх меншых хаўруснікаў і Амерыка з Еўрасаюзам.

Але ў сучасным дэмакратычным свеце ўсё працуе не так, як уяўляюць сабе расіяне: адносіны моцных вялікіх дэмакратыі з меншымі партнёрамі-дэмакратыямі нашмат складанейшыя, чым адносіны «патрон — кліент». Расіяне проста не могуць выйсці за межы ўласнай парадыгмы і не разумеюць, што можа быць па-іншаму.

Што датычыць Зяленскага, то пры ім Украіна, наадварот, пачала праводзіць праактыўную, рэзкую і часам надрывістую знешнюю палітыку ў адносінах да сваіх саюзнікаў.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Украінскае замежнапалітычнае ведамства, палітычны клас, а таксама сам Зяленскі дзёрзка крытыкавалі сваіх заходніх хаўруснікаў за нерашучасць, недастатковую падтрымку, нежаданне рабіць Украіну прыярытэтным кірункам у знешняй палітыцы.

Найбольш дасталося немцам (дарэчы, адным з галоўных донараў для Украіны). Пасол Украіны ў Нямеччыне Мельнік рэгулярна атакуе нямецкі палітычны клас, энергічна крытыкуе знешнюю палітыку Нямеччыны і часам нават выходзіць за межы функцый пасла. Ён раздае направа і налева ацэначныя меркаванні адносна Нямеччыны, павучае і шантажуе мясцовых палітыкаў.

Украіна нават адмовілася прымаць у Кіеве прэзідэнта Нямеччыны Штайнмаера, якому ўкраінцы так і не могуць дараваць ягоныя спробы дамовіцца з Пуціным. Украінцы не проста не пусцілі Штайнмаера ў Кіеў, а яшчэ і патрабавалі, каб замест яго ва Украіну прыехаў канцлер Шольц. Адмова прыняць Штайнмаера ў Кіеве была вельмі моцнай абразай для немцаў. Яны ўспрынялі гэта як непавагу да прэзідэнцкай інстытуцыі Нямеччыны (без прывязкі да прозвішча) і краіны, якая аказвае найбольшую фінансавую падтрымку Украіне.

Такая новая стратэгія ўкраінскай знешняй палітыкі спрэчная. Хтосьці лічыць яе актыўнай палітыкай па адстойванні нацыянальных інтарэсаў Украіны, хтосьці — крыклівым неэфектыўным папулізмам, які падмяняе сабой рэальную прафесійную дыпламатыю і падрывае адносіны з партнёрамі. 

Думкі розныя, але факт застаецца фактам: Украіна не толькі што не глядзіць у рот сваім заходнім партнёрам, а не баіцца навязваць ім свае ўмовы. 

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны.

Зяленскаму дапамагае каласальная асабістая папулярнасць. Паводле апытання ў Амерыцы, яму давяраюць рэкордныя 7 з 10 амерыканцаў. Такая папулярнасць украінскага прэзідэнта за мяжой робіць складаным любы ціск на яго з боку замежных палітыкаў. 

Вось ужо шмат тыдняў Зяленскі не сыходзіць з першых палос сусветных газет і часопісаў, ён на сёння з’яўляецца палітыкам-сімвалам, увасабленнем каштоўнасцяў свабоднага свету.

Свежая вокладка Time.

Свежая вокладка Time.

Украінцаў пачалі слухаць і прыслухоўвацца да іх, і, вядома, голас Зяленскага стаў уплывовым на міжнароднай арэне. І хто ведае, ці не за Зяленскім праз пару месяцаў ці год будзе вырашальнае слова пры вызначэнні лёсу Аляксандра Лукашэнкі? 

Зяленскі на вокладцы часопіса Der Spiegel.

Зяленскі на вокладцы часопіса Der Spiegel.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Апраўдальны прысуд Гараўскаму: «У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды» 4
«Ты заўсёды паўтараў, што найлепшая салідарнасць — працяг барацьбы». Віншаванне з 40-годдзем палітзняволенага Ігара Аліневіча 6
«Музычнае агенцтва, кінацэнтр, хабы». Будкін апісаў, што трэба для развіцця культуры 2
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Расказваем, чаму з Google Docs варта быць асцярожнымі — калі вы іх адкрыеце, яны могуць вас выдаць
Кіроўцу Tesla, па віне якога пад Слуцкам на хуткасці 160 км/г загінуў пасажыр, вынеслі прысуд
У мінскай Сляпянцы МАЗ з'ехаў у вадасховішча
Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача, які хварэе на анкалогію 2
Вярхоўны суд ліквідаваў апошнюю апазіцыйную партыю 2
У Аб'яднаным пераходным кабінеце расказалі аб размеркаванні грошай, сабраных падчас марафону 4
Як правільна даваць грошы сваім дзецям? 2
Усяго патроху
«Цвёрда трымаўся наш коўч на дапросе». Беларускі трэнер наадрэз адмовіўся адказваць на пытанні пасля матча 2
Нябачны восьмы кантынент. Навукоўцы цалкам нанеслі на карту Зеландыю. Яе плошча ўражвае 1
Баклажаны, начыненыя грыбамі і сырам 1
«Месцы да нястрогіх прафесараў разлятаюцца як гарачыя піражкі». Выпускніцы беларускай і польскай ВНУ параўналі сваю адукацыю 4
Фота / Відэа
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК 12
У Англіі 16-гадовы падлетак спілаваў 300-гадовы клён — дрэва Робін Гуда. Грамадскасць у шоку 7
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 9
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў 9
Найбольш рэакцый
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Гарачыя тэмы
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 2
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 15
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх