Расія планавала, што да дадзенага моманту прасунецца значна далей на шляху да акружэння УСУ на ўсходзе Украіны, але сутыкнулася з супрацівам і адстае ад свайго плана наступу сама меней на некалькі дзён.
Пра гэта заявіў высокапастаўлены чыноўнік Пентагона, піша Deutche Welle.
«Мы лічым і ацэньваем, што яны адстаюць ад графіка таго, чаго яны спрабуюць дасягнуць на Данбасе», — сказаў ён.
Расіяне цяпер дзейнічаюць асцярожней, каб «не дапускаць тых жа памылак, якія яны дапусцілі ў Кіеве». Дзеянні расіян сведчаць, што яны «працягваюць ствараць умовы для паступовага, маштабнага і працяглага наступу».
Як паведамляецца, гаворка ідзе аб «канцэптуальным» падыходзе, па якім акупанты спачатку наносяць авія-і артылерыйскія ўдары па пазіцыях украінскіх абаронцаў, а пасля спрабуюць развіць свой наступ. Аднак удары не настолькі паспяховыя, як на тое спадзяецца расійскае камандаванне, што ў выніку прыводзіць толькі да абмежаваных прасоўванняў на зямлі.





