«На парадку дня перамоў таксама пытанні дэнацыфікацыі, прызнання новых геапалітычных рэалій, адмены санкцый, статусу рускай мовы і іншыя», — сцвярджае міністр.

Лаўроў адзначыў, што Расія выступае за працяг перамоваў, «хоць ідуць яны няпроста». Паводле яго слоў, перамовам перашкаджае «ваяўнічая рыторыка і дзеянні заходніх апекуноў Кіева», якія «фактычна падахвочваюць яго «ваяваць да апошняга ўкраінца», напампоўваючы краіну ўзбраеннямі і накіроўваючы туды наймітаў».

Сяргей Лаўроў заклікаў ЗША і краіны НАТА «адумацца» і спыніць пастаўкі зброі Украіне. «Украінскі народ мае патрэбу не ў «Стынгерах» і «Джавелінах», а ў вырашэнні неадкладных гуманітарных пытанняў. Расія гэтым займаецца з 2014 года», — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 29 красавіка, што працэс перамоваў з Расеяй «занадта запаволіліся», і высокая рызыка спынення «якіх-небудзь размоваў». «Менавіта з-за тых наступстваў, якія Расія пакідае пасля сябе, дзе б яны ні былі, а яны прыкладна аднолькавыя. Такое адчуванне, што ў іх метадычка па забойстве, і яны ўсё аднолькава дзейнічаюць у тых ці іншых тэрыторыях, якія мы дэакупуем і бачым», — сказаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9