Віктар нарадзіўся і вырас у Мінску, скончыў прафесійна-тэхнічную вучэльню па спецыяльнасці «шавец», але ніколі па ёй не працаваў. Пасля вучэльні зарабляў на будоўлях.

Да незалежніцкага руху Кулак далучыўся ў 1996 годзе. Быў у аргкамітэце партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», удзельнічаў у абароне Курапатаў.

Шмат гадоў быў актыўным удзельнікам розных акцый пратэсту, яго неаднаразова судзілі па адміністрацыйных справах.

Ужо ведаючы пра сваю смяротную хваробу, паводзіў сябе вельмі мужна, да апошняга не толькі трымаўся сам, але і падбадзёрваў праз сацсеткі іншых.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
45
Абуральна
0