Прадстаўнікі крам Iki, Maxima, Rimi, Norfa, Lidl пералічваюць брэнды, якіх больш не будзе, але надта па іх не перажываюць, бо іх удалося замяніць пастаўкамі з іншых краін. Хіба што могуць пэўныя праблемы яшчэ ўзнікнуць у будучыні, калі ваенныя дзеянні ва Украіне будуць працягвацца.

Як сказала прадстаўніца Rimi Lietuva Габрыэле Шаранене:

«Застаецца асноўны выклік — сланечнікавы і рапсавы алей, паколькі яго галоўнымі вытворцамі былі Украіна і Расія. Ёсць пытанне і грэчкі ў новым сезоне, невядома, ці ўдасца Украіне вырасціць і экспартаваць ураджай».

А вось з содай ёсць праблемы ўжо сёння. Прадстаўніца сеткі крам Iki Вайда Будрэне сказала

«Адзінае, што пакуль складана замяніць — гэта сода. Яна была расійская, цяпер соды не хапае. Акрамя таго, яе масава раскуплялі, продажы выраслі ў 10 разоў».

Пра праблемы з содай гаворыць і кіраўнік сеткі Norfa Дайнюс Дундуліс:

«Шчыра скажу, тут ёсць праблема. Можа, мы нешта і знайшлі, але маленькія партыі. Альтэрнатывы ёсць, але пакуль нязначныя. Думаю, аднак, гэта пытанне часу, праблему ўдасца вырашыць». 

На яго думку, на аднаўленне паставак соды спатрэбіцца ад 3 месяцаў да года.

Пра клопаты з пастаўкамі соды згадала і прэс-сакратар сеткі Махіма Эрнеста Дапкене. Харчовую соду цяпер вязуць з Босніі і Герцагавіны, але шукаюць і іншых пастаўшчыкоў.

Чытайце таксама:

«Вялікі, багаты Захад, а солі няма!» Лукашэнка выступіў з новымі лжывымі заявамі

Лукашэнка заявіў, што літоўцы скупляюць нашы прадукты і паліва. А як насамрэч?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
0