Нагадаем, што ў сакавіку кіраўнік метрапалітэна Віктар Брагінскі звярнуўся да мэра Клічко з ініцыятывай аб перайменаванні пяці станцый: «Дружбы народаў», «Плошча Льва Талстога», «Герояў Дняпра», «Мінская» і «Берасцейская». 

Цяпер пачалося галасаванне за новыя назвы. Вось якія прапануюць варыянты:

  • «Мінская» — «Варшаўская», «Вышгарадская», «Марыупальская», «Бучанская» ці захаваць «Мінскую».
  • «Берасцейская» — «Бучанская», «Варшаўская», «Марыупальская», «Сцяпана Бандэры» ці пакінуць без зменаў.
  • «Герояў Дняпра» — «Герояў Марыупаля», «Герояў Украіны», «Вышгародская», «Паўночная» ці пакінуць «Герояў Дняпра».
  • «Дружбы народаў» — «Батанічная», «Еўрапейская», «Звярынецкая», «Адзінства Украіны», «Герояў Марыупаля».
  • «Плошча Льва Талстога» — «Васіля Стуса», «Ліны Кастэнка», «Сцяпана Бандэры», «Івана Франко», «Лесі Украінкі».

Галасаванне праходзіць па спасылцы.

Клас
19
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1