У Оршы затрымалі ўладальніка мясцовага копі-цэнтра
У мінулым месяцы да жыхара Оршы Дзяніса Сімановіча ў копі-цэнтр прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Іх увагу прыцягнулі некалькі значкоў з выявай жоўтага поля з блакітным небам. Такія сувеніры Дзяніс паспеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым, паведамляюць праваабаронцы.
Сімановіча дапыталі і адпусцілі дадому. А 29 красавіка запрасілі на гутарку зноў, з якой ён ужо не выйшаў. Дзяніс паспеў патэлефанаваць блізкім і паведаміў, што яго арыштавалі на 10 сутак, нібыта за пікетаванне.
У той жа час у копі-цэнтр працягваюць заглядваць супрацоўнікі ГУБАЗіК, іх цікавіць, якая прадукцыя там вырабляецца і што менавіта прадаюць людзям.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ