Як стала вядома «Нашай Ніве», Нешту 46 год, ён вайсковы пенсіянер — працаваў на 558-м авіярамонтным заводзе, жыве там жа — у Баранавічах. У яго ёсць сын. 

Дзмітрыя затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2021-га, сваякі не кажуць за што, бо звязаныя падпіскамі аб неразгалошванні. Яго яшчэ не судзілі, ён у следчым ізалятары як абвінавачаны па арт. 289 ч.1 КК РБ. 

Імаверна, Нешта праяўляў нязгоду з беззаконнем ад пачатку падзей 2020-га: ён фігуруе ў базе «БЕСпорядкі» як асоба, якая брала ўдзел у баранавіцкай акцыі ў лістападзе 2020-га. Яго затрымалі, але не судзілі: «Праведзена прафілактычная размова, адміністратыўны артыкул не складаўся», — напісана ў базе. 

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
112

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру