З 1 чэрвеня па 31 снежня 2022 года ўводзіцца адзіны тарыф на газазабеспячэнне без сезоннага падзелу, ён складзе 0,19 рубля за кубаметр. Для параўнання: з 1 студзеня да 31 мая 2022-га кошт аднаго куба прыроднага газу ў дамах або кватэрах, абсталяваных катламі і лічыльнікамі, складае 0,14 рубля ў зімовы сезон і 0,54 рубля ў летні.

На думку начальніка службы ўліку спажытага газу насельніцтвам УП «Мінгаз» Аляксандра Пятніцы, пераход на адзіны тарыф мае шэраг пераваг:

«Не трэба будзе адсочваць даты пачатку-заканчэння ацяпляльнага перыяду, а ўвядзенне адзінай цаны значна спросціць працэдуру разлікаў паміж газазабеспячальнай арганізацыяй і спажыўцом. У той жа час для ўладальнікаў катлоў застаецца без зменаў дыферэнцыяцыя тарыфаў у залежнасці ад аб'ёму спажывання прыроднага газу з пачатку каляндарнага года: першая катэгорыя — да 3000 куб. м, другая катэгорыя — 3000-5500 куб. м, трэцяя катэгорыя — звыш 5500 куб. м.»

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру