Беларускія абразы, сакральная мастацкая спадчына XVII стагоддзя — важнага стагоддзя ў гісторыі беларускай царквы — упершыню прадстаўлены ў такім маштабным выставачным праекце.

Сярод гэтых твораў ёсць як вядомыя шэдэўры — гонар музейных збораў старажытнабеларускага мастацтва, так і значная колькасць абразоў, якія раней не былі вядомыя шырокаму колу гледачоў.

Гэта абразы, што былі раскрыты беларускімі рэстаўратарамі на працягу апошніх гадоў, пазбаўлены шматслойных запісаў і прадстаўлены гледачам у сваім сапраўдным абліччы; абразы, рэстаўрацыя якіх яшчэ не завершана, і абразы, ад якіх захаваліся толькі рэшткі, асобныя фрагменты жывапісу, але прысутнасць іх у экспазіцыі вельмі важная для раскрыцця галоўнай канцэпцыі гэтага выставачнага праекта, а менавіта — паказу таго, як фарміраваўся і развіваўся на працягу XVII ст. новы, самабытны стыль беларускага іканапісу.

Клас
7
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру