Ён адзначыў, што кіраўніцтва пачало задумвацца пра бамбасховішчы яшчэ ў 2014 годзе, калі Марыупаль трапіў пад абстрэл цяжкай артылерыі.

«Мы пачалі аднаўляць бамбасховішчы, якія засталіся з часоў Савецкага Саюза. Іх было 36 штук, і адначасова ў іх маглі знаходзіцца 12 006 чалавек», — распавёў ён, дадаўшы, што на заводзе працавала 10 847 чалавек.

«Зразумелі, што мы можам з горада паклікаць людзей, якія прыйдуць і будуць ратавацца», — распавёў Цкіцішвілі.

«Мы адкрылі архівы… убачылі, што на камбінаце… было 5 вельмі магутных бамбасховішчаў, якія вытрымлівалі згодна з нормамі савецкага заканадаўства… пападанне аднаго прамога ядзернага ўдару. Яны маглі вытрымаць і выратаваць людзей», — распавёў ён.

Гендырэктар дадаў, што мінімальная таўшчыня паміж паверхняй зямлі і столлю падземных тунэляў складае 8 метраў. Паводле яго слоў, гэта камунікацыйныя тунэлі, якія зʼяўляюцца пераходамі паміж рознымі бункерамі, а самі бамбасховішчы знаходзяцца глыбей.

Паводле яго словаў, супрацоўнікі прадпрыемства трэніраваліся, як людзі будуць ісці ў бамбасховішча, хто куды і г.д.

Цкіцішвілі сказаў, што супрацоўнікі завода напярэдадні ўварвання Расіі ва Украіну стварылі вельмі вялікія запасы пітной вады і харчавання ў бункерах, што дазваляе доўгі час пражываць у іх. Ён перакананы, што гэта дапамагло абаронцам Марыупаля і цывільным утрымацца пад прамымі бамбаваннямі расійскімі войскамі.

Акрамя таго, ён сказаў, што цяпер у падземных бамбасховішчах да гэтага часу знаходзяцца каля 300 грамадзянскіх асоб, сярод іх 30-40 — дзеці. Акрамя таго, большая частка людзей маюць цяжкія раненні, і ім патрэбна кваліфікаваная медыцынская дапамога.

Клас
47
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
23
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру