Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС
Паводле следчых, пажар здарыўся па віне 58-гадовага вартаўніка фермы. Мужчына кінуў непатушаную цыгарэту ў салому, якую работніцы гаспадаркі слалі цялятам для ўцяплення. Агонь хутка распаўсюдзіўся на будынак.
Толькі за загінулых жывёл вінаватаму ў пажары давядзецца выплаціць больш за 8 тысяч рублёў. Следчымі распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці).





