Цяпер карты Visa і Mastercard Альфа-Банка перастануць працаваць за мяжой: імі нельга будзе расплачвацца ў крамах, а таксама здымаць наяўныя. Таму банк просіць тых, хто знаходзіцца ў іншай краіне, павялічыць ліміты на зняцце валюты ў InSync і зняць, пакуль не позна, з карткі патрэбную суму.

У Беларусі карыстацца карткамі можна будзе амаль як раней, але таксама ёсць абмежаванні, звязаныя з выкарыстаннем замежных валют. 

Так, будуць недаступныя пераводы з карты на карту ў замежнай валюце: нельга будзе атрымаць ці адправіць грошы. Гэта тычыцца як пераводаў на карты замежных банкаў, так і пераводаў па Беларусі.

Не атрымаецца зняць з карты Альфа-Банка замежную валюту ў банкаматах і касах беларускіх банкаў, а таксама аплаціць у замежнай валюце на тэрыторыі нашай краіны (напрыклад, у Duty Free). 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру