«Яны спрабуюць пацэліць у тое, што, на нашу думку, з'яўляецца крытычна важнай інфраструктурай на захадзе. Электраэнергія, транспартныя вузлы і гэтай далей. Мы думаем, што гэта спроба падарваць здольнасць украінцаў папаўняцца і ўмацоўвацца», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, дакладнасць расійскіх удараў вымушае жадаць лепшага. Кірбі падкрэсліў, што не дае ацэнку апошніх атак, але нагадвае, што за 70 дзён вайны было дастаткова прыкладаў недастатковай дакладнасці расійскага боку.

Кірбі пры гэтым пацвердзіў, што пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну працягнуцца, нягледзячы на новыя ўдары расійскага боку.

У Пентагоне таксама ацэньваюць прасоўванне расійскіх сіл на Данбасе як павольнае і нераўнамернае. Наступ сутыкаецца з больш жорсткім супрацівам украінскіх сіл.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3