Аб'ект прыдарожнага сэрвісу знаходзіцца побач з вёскай Сабалі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Гэты комплекс — стылізаваная беларуская вёска. Тут пабудавалі з дзясятак драўляных дамоў, у якіх планавалі адкрыць музей. Таксама ў склад лота ўваходзіць недабудаваны гатэль.

Комплекс размешчаны на 101-м кіламетры трасы М1 (Брэст — Масква) на беразе невялікага возера. Плошча ўсяго ўчастка — 2 гектара. Комплекс пачалі будаваць у 2012 годзе і збіраліся завяршыць за 3 гады.

Паводле першапачатковага праекта, комплекс «Наш родны кут Сабалі» павінен быў уключаць у сябе гатэль, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтастаянку, ферму буйной рагатай жывёлы і лыжаролерную трасу. Уладальнікам аб'ектаў афіцыйна з'яўляецца кампанія «Буслоўка», звязаная з чыжоўскім «Трайплам». Цяпер яна знаходзіцца ў банкруцтве, таму маёмасцю кіруе фірма «ПроБанкрот».

З апошніх таргоў пачатковы кошт комплекса (дарэчы, Сабалі — малая радзіма Юрыя Чыжа) знізіўся на 60%. Цяпер яна складае 1,9 мільёна рублёў (каля 750 тысяч даляраў).

Электронныя таргі, запланаваныя на 20 траўня, будуць ісці на паніжэнне. Мінімальная сума, за якую можна будзе набыць турыстычны аб'ект — 1,1 мільёна рублёў.

Фірму «Трайпл» Юрый Чыж заснаваў у лістападзе 1992 года. Спачатку «Трайпл» займаўся аптовым гандлем прамысловымі і харчовымі таварамі, але пасля маштаб дзейнасці пашыраўся, ахопліваў усё новыя сферы і ўрэшце, дзякуючы кантактам ва ўладных сферах і блізкасці Чыжа да Лукашэнкі, ператварыўся ў цэлую бізнэс-імперыю.

Але ўсё скончылася ў сакавіку 2016 годзе, калі Чыж быў затрыманы КДБ па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз нейкі час ён выйшаў на волю, але пасля быў арыштаваны зноў. Яго бізнэс банкрутуе, у ліпені 2021-га ў дачыненні да «Трайпла» пачалася працэдура санацыі. У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога «Трайпл» абавязаны вярнуць у бюджэт суму льгот і прэферэнцый, якія дзяржава давала яму яшчэ ў 2008 годзе па некаторых аб'ектах.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру