Скрыншот з відэа
Гаворка ідзе пра Жлобінскі ДСК у аграгарадку Луцкі. Там абрынулася галерэя, пад заваламі апынуліся два чалавекі.
Аднаго з гэтых людзей выратаваць не ўдалося.
Вядома, што тая тэрыторыя, на якой адбылася трагедыя, не выкарыстоўваецца прадпрыемствам і лічыцца закінутай.
На месцы здарэння цяпер працуюць следчыя і экстранныя службы, акалічнасці высвятляюцца.





