Тое, як бачылі фотаздымкі з Бучы на «Яндексе» і ў Google

Былыя і цяперашнія супрацоўнікі «Яндэкса» пацвердзілі выданню наяўнасць «белага спісу» і заявілі, што ён быў уведзены па ўзгадненні з Крамлём. Па даных «Медузы», упершыню прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта прыйшлі ў кампанію ў 2008 годзе, неўзабаве пасля вайны ў Грузіі. Леў Гершэнзон, які ўзначальваў тады «Яндэкс.Навіны» сцвярджае, што яму ўдалося «адбоўтацца і аджартавацца» на сустрэчы з намеснікам кіраўніка АП Уладзіславам Сурковым і намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутранай палітыкі Канстанцінам Косціным, які прасіў даць доступ да сэрвісу «на выпадак вайны».

Але з АП вярнуліся ў 2014 годзе. «Людзі з АП настойвалі, каб мы выбіралі для загалоўкаў максімум тры-пяць ухваленых імі крыніц. У выніку дамовіліся аб 15 пазіцыях: узялі топ-50 самых цытаваных СМІ і з іх узгаднілі паўтара дзясятка. Прычым частка з іх не была ў першай дваццатцы, але падабалася АП», — распавёў супрацоўнік «Яндэкса», які ўдзельнічаў у складанні спісу, адзначыўшы, што перамовы ішлі некалькі гадоў, а складзены па выніках спіс дамовіліся ўключыць «па неабходнасці».

Патрабаванні Крамля зноў уключалі «кнопку доступу» да галоўнай старонкі, аднак, па словах суразмоўцаў «Медузы», ад гэтага ўдалося адмовіцца.

У 2016 годзе кіраўніцтва «Яндэкса» паведаміла супрацоўнікам, што больш не можа адбівацца ад патрабаванняў Крамля.

На галоўнай старонцы маглі зʼяўляцца матэрыялы толькі з 15 выданняў, сярод якіх РИА Новости, ТАСС, «Интерфакс», «Российская газета», «Коммерсант», «Ведомости«, РБК, Газета.ру, RT і «Лента».

Яшчэ адзін суразмоўца назваў Regnum, «Независимую газету» і «Взгляд». У Крамлі лічылі нелаяльным РБК, але іх удалося дадаць у спіс.

Узгадніць уключэнне туды «Новай газеты» і «Эха Москвы» не атрымалася.

Афіцыйна ў кампаніі заявілі, што топ навін фармуецца «цалкам аўтаматычна з дапамогай алгарытму» толькі з афіцыйна зарэгістраваных СМІ.

У канцы красавіка «Яндэкс» абвясціў аб продажы «Новостей» і платформы «Дзэн» карпарацыі VK. «Мы стаміліся змагацца з уладамі і хацелі пазбавіцца ад таксічных актываў», — распавёў пра рашэнне адзін з мэнэджараў «Яндэкса».

«Нашу Ніву», як і іншыя незалежныя беларускія СМІ, «Яндэкс» выдаліў з выдачы пасля пачатку вайны. 

Больш падрабязна чытайце на «Медузе».

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
Сумна
2
Абуральна
26

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру