Чаму гэта важна? Каманда расійскага Фонду барацьбы з Карупцыяй звязвала яхту з Пуціным.
Чаму арыштавалі яхту? Італьянскія следчыя лічаць, што ўласнік яхты звязаны з расійскімі ўладамі. Камітэт фінансавай бяспекі Італіі прапанаваў уключыць уласніка яхты ў санкцыйны спіс. Яхту арыштавалі да прымання рашэння.
Кошт яхты ацэньваецца ў 750 млн даляраў. На яхце ёсць свая невялікая клініка і кінатэатр. За абарону ад дронаў адказваюць адразу 4 сістэмы. Згодна з сакавіцкімі расследаваннямі Навальнага, уласнік судна — асабіста Пуцін, а ўсе члены экіпажа яхты — супрацоўнікі ФСА.





