Усе фота: AP

Цырымонію, якая традыцыйна не адрозніваецца пампезнасцю, яшчэ больш скарацілі з-за вайны. На ёй прысутнічала каля 500 чалавек.

У сваёй інаўгурацыйнай прамове Макрон узгадаў Украіну, заявіўшы, што Францыя павінна дзейнічаць так, каб пазбегнуць эскалацыі канфлікту. Акрамя таго, ён паабяцаў «дапамагчы дэмакратыі і мужнасці перамагчы».

«Там, дзе многія народы выбралі адкат, дзесьці паддаўшыся нацыяналістычнай спакусе, настальгіі па мінулым, сірэнам ідэалогій, берагі якіх, як мы думалі, мы пакінулі ў мінулым стагоддзі, французскі народ зрабіў выбар на карысць яснага і выразнага праекта на будучыню. Рэспубліканскага і Еўрапейскага праекта», ‒ сказаў Макрон.

Пасля другой інаўгурацыі Макрон паедзе спачатку 9 мая ў Страсбург, дзе возьме ўдзел у Канферэнцыі аб будучыні кантынента і выступіць перад Еўрапарламентам, а затым ‒ у Берлін, на вячэру з Олафам Шольцам.

Гэта таксама традыцыя ‒ першая замежная сустрэча французскага прэзідэнта праходзіць з канцлерам ФРГ як важны знак мірнага яднання пасляваеннай Еўропы.

На выбарах у красавіку Макрон перамог выбары ў кандыдаткі ад нацыяналістаў Марын Лё Пэн. Макрон стаў першым за 20 гадоў пераабраным прэзідэнтам Францыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру