Усе фота: чытачы «Нашай Нівы»

Яго абвясцілі беларускія дзяўчаты Адэсы, калі выйшлі на шпацыр падчас вайны, а таксама ў падтрымку парасонавых шпацыраў мінскіх дзяўчат, якія выходзілі ў вельмі небяспечных умовах.

 

«Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і церпяць ва Украіне ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад бомбаў ды ракет. Нельга здавацца! Святло пераможа цемру!» ‒ сцвярджаюць дзяўчаты.

Легендарныя шпацыры дзяўчат з бчб-парасонамі распачаліся пры канцы жніўня 2020 году ў Менску і былі адной з формаў пратэсту супраць беззаконня ды гвалту.

Дзяўчаты сваімі прыгожымі выхадамі на вуліцы натхнялі беларусаў на змаганне і дэманстравалі нязломнасць духа нават у часы, калі махавік рэпрэсіяў ужо працаваў напоўніцу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру