Подпісы збіраюцца да 16 мая. Пасля петыцыя будзе перададзеная ў Мінскі гарвыканкам.

Шушкевіч — першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Пры ім дзяржаўнай сімволікай сталі гістарычныя герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг.

«Белавежскага зубра» не стала ва ўзросце 87 гадоў, у ноч на 4 мая. Шушкевіча пахавалі на Паўночных могілках недалёка ад маці. Каб развітацца з ім, людзі стаялі ў даўжэзнай чарзе, а падчас імшы ў касцёле правялі палітыка ў апошні шлях доўгімі апладысментамі ў знак павагі.

Труну Шушкевіча накрылі бела-чырвона-белым сцягам.

«Хер яны чым беларусаў возьмуць!» Вядомыя асобы згадваюць Станіслава Шушкевіча

Тысячы людзей прыйшлі развітацца са Станіславам Шушкевічам. Сем хвілін доўжыліся апладысменты ВІДЭА

Клас
18
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру