Фота: АР

«Ні пры якіх абставінах цывільныя асобы і тыя, хто не прымае актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях, не могуць быць законнымі мэтамі.

Мы прыкладзем усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна, а таксама арганізатараў і памагатых гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам.

З гэтай мэтай мы будзем працягваць працаваць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі па ўсім свеце», — сказана ў заяве.

Захад будзе падтрымліваць працу па расследаванні і зборы доказаў агрэсіі, у тым ліку з боку пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, незалежнай камісіі па расследаванні, упаўнаважанай Саветам па правах чалавека ААН, і місіі экспертаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Лідары G7 заявілі таксама, што будуць працягваць аказаваць абарончую дапамогу Украіне, а таксама выдзяляць сродкі на аднаўленне краіны. Спробы Расіі замяніць мясцовую ўладу ва ўкраінскіх гарадах яны будуць разглядаць як незаконныя.

Краіны Вялікай сямёркі ўзялі за абавязак адмовіцца паэтапна ад імпарту расійскай нафты. Яны выказалі намер працягваць ціск на расійскія банкі.

Клас
83
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру