Кавярня Monkey-Brothers прапануе незвычайныя віды сэндвічаў: напрыклад, з індычкай ды соусам з груш ці з грыбамі шыітаке і салатам чука. Цэны ад 9,99 да 12 рублёў за сэт, куды яшчэ дададуць бельгійскія бульбяныя кракеты ці колу.

 

Для тых, хто любіць салодзенькае, ёсць, напрыклад, традыцыйныя чэшскія трдэльнікі ў беларускім выкананні. Порцыя на чалавека — 12 рублёў.

 

Яшчэ адно прачытанне чэшскай кухні знойдзеце ў шапіку ад кавярні «Шалёны кныр». На выбар прапануецца хот-дог з цюрынгскай каўбаскай, сырам чэдар, ферментаванай чырвонай капустай, кетчупам і цыбуляй фры ці сэт нумар два — бульба фры з кукурузай, часночным соусам і цыбуляй фры.

 

Аматараў пасты і італьянскай кухні таксама не пакінулі без увагі. Так, карбанарай ці балан'езэ на свежым паветры пачастуюць таксама за 12 рублёў.

 

Ëсць і піца. 360-грамовая «Маргарыта» ці «Партабэла» будзе ідэальным перакусам на дваіх.

 

Альтэрнатывай могуць стаць сытныя блінчыкі: з сырам мацарэла, жульенам з абсмажанай курыцы, шампіньёнаў з часнаком, цыбуляй і зелянінай ці яшчэ адны — з грыбамі, але ў суседстве з сырам фета, соусам песта і марынаванай чырвонай цыбуляй.

 

Бургераманаў таксама не пакрыўдзяць. Бургер з ялавічынай, сырам чэдар, салатай айсберг, памідорам, марынаваным агурком, таматным соусам у дуэце з бульфай фры прапануюць усё за тыя ж 12 рублёў.

 

Асобныя варыянты для мясаедаў — трак MINSK CITY з іх рознымі гатункамі мякаці сцягна кураняці на вуглях з соусам тэрыякі ці, напрыклад, кебаб ад Mr. Kebab.

 

Розныя віды вафляў гатуюць у кропцы Waffles On Wheels: ёсць як салёныя з вэнджаным куранём, так і салодкія — з марожаным і сіропам з манга — самае яно для цёплага сонечнага надвор’я. Кошт сярэдні па стрытфуд-прасторы — 12 рублёў.

 

Каралямі беларускай кухні — дранікамі — частуюць Belihin. Падаюць іх з ласосем і грэчаскай салатай.

 

Яшчэ адна страва з бульбы ў «Пясочніцы» ёсць у крамцы Bulba Frites: можна замовіць кулёк бульбы з кавалачкамі курыцы BBQ ці хатнія бульбяныя чыпсы з таматным соусам.

 

Без хот-догаў, круасанаў, марожанага і кавы «Пясочніцу» таксама складана ўявіць. Кошты на сэты ўсё тыя ж — ад 9.99 да 12 рублёў. 

Стрытфуд-пляцоўка адчыненая з 12 да 23.00 штодзённа.

Клас
14
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру