Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Усяго патроху
Фота 3 з 3
09.05.2022 / 14:41
Бел / Łac / Рус

Раман Пратасевіч ізноў ажаніўся

Ён не называе імені новай жонкі і замазаў яе твар.

Пра новы шлюб былы рэдактар каналаў «Нехта» і «Беларусь галаўнога мозга» напісаў у сябе ў Тэлеграме.

Раней, у 2019 годзе, Пратасевіч ужо быў кароткі час жанаты.

Спецслужбы дазволілі Раману пісаць у сацсетках пад хатнім арыштам, пасля таго, як ён стаў супрацоўнічаць з уладамі. Для яго арышту ў Мінску прызямлілі самалёт Афіны — Вільня авіякампаніі «Раянэйр», што выклікала вялікі канфлікт паміж краінамі Еўрасаюза і Беларуссю.

«Расследаванне маёй справы працягваецца сіламі цэнтральнага апарата СК РБ, — піша Пратасевіч. — Часцей за ўсё мяне дапытваюць не як непасрэднага сведку, а хутчэй як «эксперта» і чалавека «з таго боку».

Цяпер Пратасевіч выкарыстоўваецца прапагандай для прасоўвання патрэбных ёй наратываў.

Раман адзіны з некалькіх тысяч беларускіх палітзняволеных пайшоў на такое супрацоўніцтва. Узамен ён быў пераведзены пад хатні арышт і яму дазваляюць пакідаць кватэру.

Першы шлюб Пратасевіча трываў нядоўга.

Першы шлюб Пратасевіча трываў нядоўга.

За тыдзень да заключэння першага шлюбу Пратасевіч праславіўся твітам.

Пра новы шлюб 27-гадовы Раман Пратасевіч паведаміў, тлумачачы сваё стаўленне да прысуду яго былой сяброўцы Сафіі Сапега. 

«Я сапраўды гэтак жа, як і многія, быў непрыемна здзіўлены прысуду, звязанаму з рэальным пазбаўленнем волі», — піша Пратасевіч.

Ëн тлумачыць, што іх адносіны на момант палёту ў Грэцыю ўжо былі нацягнутыя і сужыццё пад хатнім арыштам не палепшыла іх.

— Праз месяц у СІЗА нас перавялі пад хатні арышт, і з таго моманту мы жылі разам, хай і пад аховай. Аднак гэта не прывяло да наладжвання нашых асабістых адносін. Да таго ж, пастаяннае знаходжанне ўдваіх у замкнёнай прасторы ды яшчэ і ў вельмі стрэсавай сітуацыі відавочна не спрыяе гармоніі ў адносінах. Якія, нагадаю, у нас і так фактычна завяршыліся да пасадкі ў Мінску.

Таму не дзіўна, што даволі хутка паміж намі стала ўсё зусім дрэнна. Ужо ў верасні мы банальна суіснавалі побач як сужыцелі. Колькасць канфліктных сітуацый працягвала нарастаць, і ў кастрычніку нас рассялілі. З таго часу мы больш не кантактавалі і не размаўлялі наўпрост, хоць я перыядычна размаўляў з яе бацькамі. Гэта значыць, ужо прыкладна сем месяцаў нас фактычна нічога не звязвае. Нават крымінальныя справы і абвінавачванні ў нас зусім розныя, яны папросту не перасякаюцца», — падкрэслівае Пратасевіч.

«Соня была асуджаная за сваю рэальную дзейнасць, а не за тое, што была са мной у адносінах», — адзначае Пратасевіч.

«Я быў апанентам дзяржавы ў цэлым і палітычным дзеячам, а вось яна наўпрост працавала супраць сілавікоў», — тлумачыць Пратасевіч, і гэта гучыць як спадзяванне, што прысуд яму самому будзе лягчэйшы, чым яго былой дзяўчыне.

Паведамленне пра новы шлюб выклікала пераважна негатыўную рэакцыю ў сацсетках.

«У жонкі званне, напэўна, не ніжэйшае за маёра», — жартуюць у Твітары.

Чытайце таксама: Паранены на пратэстах-2020, носіць з сабой гранату на выпадак акружэння: хто такі добраахвотнік «Янкі» ў вобразе вусатага гусара

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі 3
Мінчукоў запрашаюць на адкрыццё летняй тэрасы ў ФАЦ Машэрава. Абяцаюць шампанскае і прызы 2
У тэлеграме з’явіўся беларускамоўны стыкерпак для вандровак па Беларусі
Беларусы 133 гады захоўвалі вышыванку, а пасля падарылі яе шоўмену Андрэю Малахаву 24
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень
Апублікаванае перадсмяротнае інтэрв'ю Вітаўта Кіпеля: як захаваць беларускасць у эміграцыі
Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе 5
«Лукашэнка адказаў Макрону, які прасіў не ціснуць на рэжым», а «Церцель калісьці будзе намінаваны на «Оскар» 3
Вясноўца Валянціна Стэфановіча накіравалі ў калоніі на чыстку кабеляў 4
З-за гібелі людзей, якія не змаглі трапіць у зачыненае бамбасховішча, у Кіеве затрымалі чатырох чалавек
У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?  5
Усяго патроху
Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры  11
ГУБАЗіК расказаў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда 2
У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім? 5
Канчаткова: Месі пакідае «ПСЖ»
Фота / Відэа
Маці палітвязня, загадчыцу кафедры юрфака БДУ, паклікалі на судзейскае свята, але абрэзалі на выніковых фота  1
Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы 16
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры  8
Зяленскі назваў умову, пры якой спыніцца тэрор Расіі
«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім 9
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
Папулярны дадатак для Android стаў таемна шпіёніць за ўсімі карыстальнікамі праз мікрафон і камеру 1
Самае лайканае
«Не стаяла пытанне — сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком? 14
Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты 5
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 5
Беларуска паправілася да памеру XL — і стала паспяховай мадэллю: «Калі важыла 50-60 кілаграмаў, мяне называлі тоўстай» 11
Латушка расказаў, як лукашэнкаўскія дэпутаты спрабавалі аспрэчыць санкцыі, уведзеныя супраць іх 2
Гарачыя тэмы
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты 7
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 5
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  69
Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве 2
Палітвязень, які рэзка адказаў Васкрасенскаму, расказаў, як у турме перасякаўся з Пальчысам і як кадэбісты браніравалі столікі на Хрышчаціку 7
«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк 7
15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў 99
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх