Фота: сацсеткі

«Наш абавязак — зрабіць усё, каб жахі глабальнай вайны не паўтарыліся», — сказаў Пуцін на парадзе ў Маскве 9 мая. Што стаіць за гэтымі словамі?

«Перакладаю з крамлёўскай на рускую. Ядзернай вайны не будзе, вайны з НАТА не будзе, — расказаў ён у інтэрв'ю «ФейгинLIVE». —

Пытанне: што будзе? Будзе вялацякучая спроба вырашыць тры асноўныя задачы.

Першая — выхад на межы Луганскай, Данецкай, Херсонскай абласцей. І далей спроба ўтрымання гэтых межаў шляхам правядзення схаванай мабілізацыі, схаванага зняцця тэхнікі з захоўвання, перакідкі сюды для стварэння групоўкі.

Будзе задача на перавод барацьбы ў партэр, на стварэнне сітуацыі, якая была з лета 2015-га па люты 2022-га — вялацякучае становішча на фронце, з гандлем на перамовах. Маўляў, давайце ўжо нейкае пагадненне тыпу Мінск-3 ці Стамбул-1 заключым, дзе нібыта ўкраінскі бок прызнае рэаліі.

Яны будуць трымаць абарону, каб мы разумелі бесперспектыўнасць ваенных высілкаў і пагадзіліся праз знясіленую эканоміку падпісаць гэта пагадненне. Гэта ўсё, на што цяпер здольная расійская ваенная машына».

Крайні сцэнар, на думку Арастовіча, — замацаванне Херсонскай народнай рэспублікі, прызнанне «ДНР» і «ЛНР» часткай Расіі.

«Яны будуць гэтым пагражаць у выпадку, калі перамовы не пойдуць па іх сцэнары», — мяркуе ён.

Правесці мабілізацыю вайскоўцы не змогуць, ацэньвае сітуацыю Арастовіч.

«Мабілізацыю прасілі не ваенныя. Гэта ідэя, якая лунала ў цывільным атачэнні Пуціна, паколькі вайскоўцы цудоўна ведаюць, што ні да якой мабілізацыі яны не гатовыя, не ў стане яе забяспечыць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру