Кампанія заявіла, што кібератака стала найбуйнейшай у гісторыі сэрвісу. На думку прадстаўнікоў сэрвісу, яна была дарагой, загадзя спланаванай і была патрэбная, каб «перашкодзіць паказаць парад перамогі і святочны салют». 

Як піша The Village са спасылкай на свае крыніцы, у выніку дзеянняў хакераў быў «цалкам выдалены код сайта» і цяпер відэасэрвіс «не падлягае аднаўленню». Звычайна на такі выпадак прадугледжаныя бэкапы, але ў канкрэтнай сітуацыі застаецца праблема, што ў сэрвісе да гэтага часу не разумеюць, маюць па-ранейшаму хакеры доступ да сістэмы, ці ўжо не. Відэакантэнт, як сцвярджаецца, у выніку атакі не пацярпеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру