Так выглядалі дрэвы раней
А вось цяперашні стан. Фота: тг-канал «Спадчына»
Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала спецыялісту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Баранавіцкага раёна, супрацоўніцы раённага цэнтра рамёстваў Анастасіі Столяр і спытала, чаму спілавалі ліпу.
«У мінулым годзе была бура, якая зламала палову дрэва. Было прадпісанне аховы прыроды аб тым, каб увесь гэты буралом прыбраць. Яшчэ некалькі дрэў злева, каля ўваходу ў парк, былі выкарчаваныя, яны таксама былі паваленыя ветрам. З другой часткай дрэва ўсё нармальна. Проста так ніхто гісторыка-культурную каштоўнасць пілаваць не будзе, — запэўніла спецыялістка. — Адзінае — там не вельмі добра спілавалі гэтае дрэва, застаўся пень. Але я гэтым пытаннем займаюся».
Туганавіцкі парк закладзены ў канцы XVIII стагоддзі. Гэта класічны ўзор пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. У XIX стагоддзі маёнтак належаў Верашчакам. Сюды прыязджаў гасціць паэт Адам Міцкевіч, каб пабачыць каханую Марылю Верашчаку.
Чытайце таксама:
Сёння ў Мінску пачынаецца суд над Іллёй Вайцяховічам, якога затрымалі на мяжы, калі ён ехаў на пахаванне бацькі
«Ну чаму з хворых?» Чыноўнік апраўдваецца за кілбасу з зуброў





