Асноўныя палажэнні дадзеных амерыканскай разведкі:

  • Пуцін збіраецца захапіць Данбас і перанесці вайну да Малдовы ў Прыднястроўе. Перамога Расіі на Данбасе не пакладзе канец вайне.
  • Вайна Расіі ва Украіне стане непрадказальнай і абвастрыцца праз неадпаведнасць паміж амбіцыямі Уладзіміра Пуціна і магчымасцямі вайскоўцаў.
  • Пуцін рыхтуецца да зацяжнога канфлікту ва Украіне. Ён хоча ўвесці ваеннае становішча, плануе доўгую вайну.
  • ЗША не бачаць «жыццяздольнага перамоўнага шляху» для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. І Расія, і Украіна лічаць, што могуць дамагчыся ваенных поспехаў.
  • Расія працягне выкарыстоўваць «ядзерную рыторыку», каб утрымаць Захад ад далейшай дапамогі Украіне.
  • Пуцін, верагодна, санкцыянуе выкарыстанне ядзернай зброі толькі ў тым выпадку, калі ён убачыць пагрозу дзяржаве або свайму рэжыму.
Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
55