У Асіповічах на пешаходным пераходзе дзяўчына збіла траіх дзяцей
Учора каля 18:30, паводле папярэдняй інфармацыі СК, 21-гадовая жыхарка Асіповічаў, на неўрэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніла наезд на траіх дзяцей 7, 11 і 13 гадоў.
Дзве сястры і брат з траўмамі шпіталізаваныя. Малодшая з пацярпелых знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан ацэньваецца як стабільна цяжкі. Жыццю старэйшых дзяцей нічога не пагражае.
Пасведчанне вадзіцеля дзяўчына атрымала паўгода таму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм