«Як устаноўлена, дзейнасць названай пярвічнай арганізацыі супярэчыла патрабаванням заканадаўства і была спалучаная з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Маёмасць арганізацыі, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, пры ўмове іх недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці, будзе канфіскаваная.
У канцы красавіка дзейнасць першаснай арганізацыі прафсаюза была прыпыненая. Пракуратура заяўляла, што арганізацыя распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы і заклікала да забастовак з палітычнымі патрабаваннямі.





