Амбасадар, у прыватнасці, напісаў:

«Чэшскі Сенат прызнаў злачынствы, якія расійская армія здзяйсняе ва Украіне, генацыдам украінскага народа. У прынятай пастанове таксама ўтрымліваецца падтрымка далейшага надання Чэхіяй Украіне зброі і атрымання Украінай статусу кандыдата на сяброўства ў Еўрасаюз».

Чэшскія сенатары заявілі, што Расія ва Украіне груба парушае міжнароднае гуманітарнае права і міжнародныя канвенцыі. Сенат асудзіў шматлікія ваенныя злачынствы, учыненыя Расіяй ва ўкраінскіх гарадах, такіх як Буча, Барадзянка, Ірпень і Марыупаль, якія сведчаць пра тэрор супраць насельніцтва, масавыя пакаранні і дэпартацыі сотняў тысяч чалавек.

Сенат асудзіў этнічна матываваныя злачынствы супраць чалавецтва, якія Расія здзяйсняе сістэмна і маштабна, заяўляючы, што яны з'яўляюцца праявамі генацыду супраць украінскага народа.

Сенат Чэхіі — не першы парламент, які прыняў падобнае рашэнне. Да гэтага заявы аб прызнанні дзеянняў Расіі ва Украіне генацыдам прынялі парламенты Канады і трох краін Балтыі — Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0