Як распавялі выданню амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы на ўмовах ананімнасці, інфармацыя аб размяшчэнні і перамяшчэннях расійскіх войскаў паступае ва Украіну ў рэжыме рэальнага часу.

Каб пазбегнуць узмацнення напружанасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Масквой, амерыканская адміністрацыя распрацавала кіраўніцтва па абмене разведданымі, якое ўстанаўлівае дзве шырокія забароны на віды інфармацыі, якой ЗША могуць дзяліцца з Украінай.

Па-першае, ЗША не могуць даваць падрабязную інфармацыю, якая дапамагла б забіць прадстаўнікоў расійскага камандавання. У гэтую катэгорыю трапляюць, у прыватнасці, начальнік Генштаба ўзброеных сіл Валерый Герасімаў і міністр абароны Сяргей Шайгу.

Другая катэгорыя тычыцца любой інфармацыі, якая дапаможа Украіне атакаваць расійскія цэлі па-за межамі Украіны, сказалі суразмоўцы выдання. Гэтае правіла збольшага прызначанае для таго, каб ЗША не сталі бокам у нападах, якія Украіна можа распачаць на тэрыторыю Расіі.

У дадатак да гэтага Вашынгтон прытрымліваецца правіла, якое забараняе прадастаўляць Украіне тое, што афіцыйныя асобы называюць «мэтавай інфармацыяй». Напрыклад, ЗША не стануць, паводле слоў афіцыйных асоб, паведамляць украінскім сілам, што канкрэтны расійскі генерал быў заўважаны ў пэўным месцы, а затым дапамагаць Украіне нанесці па ім удар.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
5