Фотапастка. Ілюстрацыйнае фота.

Падрабязнасці крымінальнай справы расказала ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» прэс-сакратарка Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Злодзей быў зафіксаваны фотапасткай, а гаспадару дома на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне з фатаграфіяй выкрадальніка. У той жа дзень міліцыя знайшла 63-гадовага мясцовага жыхара, які здзейсніў крадзеж.

Мужчына распавёў, што яго ўвагу прыцягнула прылада, усталяваная на неагароджанай тэрыторыі будоўлі. З цікаўнасці ён забраў яе дадому і ўскрыў. Але не знайшоўшы нічога цікавага, паспрабаваў ад яе пазбавіцца і быў затрыманы.

Мужчыну будуць судзіць за крадзеж.

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
31
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?