«Еўраопт» размясціўся ў даваенным будынку з калонамі на праспекце Незалежнасці, 91, прызнаным гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Дом пачалі будаваць яшчэ да вайны — у 1939 годзе, у народзе яго называлі «генеральскім».

Крама зʼявілася ў гістарычным доме — каля ўваходу ў метро «Парк Чалюскінцаў». Час працы: з 9 да 22 гадзін.

Унутры звыклыя аддзелы: мясны, малочны, ёсць зона садавіны і гародніны, а таксама прылавак з хлебам і выпечкай. Ёсць выбар ежы навынас: сандвічы, гамбургеры, салаты, піца і сушы.

У прэс-рэлізах адзначаецца, што рамонт правялі беражліва, фасад захаваны. Аднак уважлівыя мінчане з гэтым не згодныя.

Напрыклад, карыстальніца Instagram заўважыла, што зніклі гістарычныя дзверы. На месца аўтэнтычных драўляных паставілі тыповыя пластыкавыя са шклом.

Onlíner запытаў каментарый у крамы, пакуль яго няма.

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
13