Паведамляецца, што вайсковая дапамога Украіне будзе аказвацца «столькі, колькі гэта будзе неабходна». Акрамя таго, кіраўнікі міністры замежных спраў найбольш эканамічна развітых краін свету заклікалі Кітай не аказваць дапамогу Расіі і не апраўдваць распачатую ёй вайну.

У сумеснай заяве краін гаворыцца, што ключом да ўзмацнення ціску на Расію з'яўляецца паэтапная адмова ад расійскай нафты. Чакаецца, што на наступным тыдні краіны — члены ЕС прыйдуць да паразумення па гэтым пытанні, нават калі супраць яго па-ранейшаму будзе выступаць Венгрыя.

«Мы паскорым нашы намаганні па скарачэнні і спыненні залежнасці ад паставак энерганосьбітаў з Расіі і як мага хутчэй, абапіраючыся на абавязацельствы G7 па паэтапным адмове або забароне імпарту расійскага вугалю і нафты», — цытуецца іх заява.

Па выніках сустрэчы таксама было вырашана ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да расійскай эліты, шэрагу эканамічных суб'ектаў, цэнтральных урадавых устаноў і Узброеных сілаў. Акрамя таго, краіны «вялікай сямёркі» маюць намер працаваць над ліквідацыяй праблемы глабальнага недахопу харчавання, выкліканага вайной.

Закранутая была ў заяве кіраўнікоў МЗС краін «вялікай сямёркі» і праблема Беларусі:

«Мы чарговым разам патрабуем, каб Расія паклала канец распачатай ёй без прычыны вайне, чалавечым ахвярам і трагічным пакутам, якія яна працягвае прычыняць. 

Мы таксама працягваем заклікаць Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і спыніць даваць Расіі магчымасць здзяйсняць агрэсію [са сваёй тэрыторыі]».

 «Мы абураныя фактамі рэпрэсій у Расіі і Беларусі ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць сваю незадаволенасць вайной РФ супраць Украіны, — адзначылі таксама міністры. — Расіяне і беларусы заслугоўваюць лепшага: у іх павінна быць магчымасць у поўнай меры карыстацца асноўнымі правамі чалавека, найперш правам вырашаць свой лёс і лёс сваіх краін».

Была выказаная і занепакоенасць у сувязі са спробамі Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі. Таксама міністры заявілі, што ніколі не прызнаюць межы, якія Расія спрабуе змяніць шляхам ваеннай агрэсіі.

Клас
4
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру